У Бабруйску перакуліўся аўтамабіль

У Бабруйску перакуліўся аўтамабіль, людзей ратавалі хуткая і МНС

Раніцай 1 лістапада ў Бабруйску каля бальніцы імя Марзона адбылося жорсткае ДТЗ – піша “Камерцыйны кур’ер”. Каля 8 гадзін на скрыжаванні вуліц Гогаля і Кастрычніцкай аўтамабіль Renault перакуліўся на левы бок. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, карэта хуткай і некалькі экіпажаў МНС. Па словах відавочцаў, людзей з іншамаркі ратавальнікі даставалі з дапамогай спецінструмента. На фота, распаўсюджаных відавочцамі, відаць што побач з перавернутай машынай ёсць яшчэ Mercedes. Ці з’яўляецца ён другім удзельнікам аварыі, пакуль невядома. Інфармацыі аб абставінах здарэння і пацярпелых пакуль няма. Магчыма, яна з’явіцца цягам дня.

Фота: komkur.info