Tchibo прадала сваю даччыную кампанію ў Расіі і спыніла сваю дзейнасць у гэтай краіне.
Адразу пасля пачатку вайны ва Ўкраіне пастаўкі ў Расію гэтай кампаніяй кавы былі спынены. Тое ж было зроблена з абсмажваннем кавы Tchibo у кантрактнага расійскага вытворцы. Кампанія заблакавала маркетынгавую дзейнасць і прысутнасць у расійскім сегменце інтэрнэту.
«Мы агаломшаныя і ўзрушаныя вайной супраць Украіны і той трагедыяй, якую яна выклікала. Нашы думкі з усімі ахвярамі ў рэгіёне і мільёнамі людзей, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку вайны» – адзначана на сайце кампаніі.
Там жа гаворыцца, што «з самага пачатку вайны мы падтрымлівалі арганізацыі дапамогі, такія як Чырвоны Крыж, грашыма і натуральнымі ахвяраваннямі з нашай штаб-кватэры ў Германіі».
У паведамленні адзначаецца: філіялы кампаніі ў суседніх краінах таксама робяць тое ж, што ў галаўны офіс.
У Расіі рэкламным слоганам кампаніі быў выраз «Даваць найлепшае».
Tchibo – чацвёрты вытворца кавы ў свеце і найбуйнейшы пастаўшчык абсмаленай кавы ў шэраг краінаў Еўропы. Апроч продажу кавы, галаўная кампанія распаўсюджвае нехарчовыя тавары, прадае турыстычныя паслугі і інш. Абарот Tchibo у 2020 году склаў 3,13 мільярдаў еўра.
фота: wikimedia.org