“Делай правильный выбор” – спектакль «ТыкТокеры» масава паказваюць магілёўскай моладзі

Дыпломны спектакль выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў выйшаў за межы навучальнай установы з блаславення чыноўніцы гарвыканкама, а пасля спектакляў з глядачамі працуюць праваахоўнікі і людзі з камісіі па справах непаўналетніх.

Па паведамленні БелТА, паказы спектакля «ТыкТокеры» з поспехам праходзяць у Магілёве і Магілёўскім раёне. Гэты праект стаў магчымым не толькі дзякуючы таленту маладых артыстаў, але і з бласлаўлення чыноўнікаў – зусім як у часы Фурцавай.

Дыпломная работа выпускнікоў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў першапачаткова павінна была застацца ў сценах навучальнай установы, але…

«Спектакль выйшаў на шырокую публіку і стаў сапраўднай падзеяй для абласнога цэнтра дзякуючы намесніцы старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага гарвыканкама Іне Караткевіч. Яна, убачыўшы экзаменацыйную работу выпускнікоў каледжа мастацтваў, была ўражана і ініцыявала яе выязны фармат» — адзначаецца ў паведамленні. А яшчэ, пасля кожнага спектакля адбываецца абавязковы “прававы палілог з удзелам усіх зацікаўленых, у тым ліку праваахоўнікаў і прадстаўнікоў камісіі па справах непаўналетніх.”

тыкток

Аўтарка п’есы — расіянка Жанна Шамай.

Фота: БелТА.

У цэнтры Магілёва абвальваецца балкон – фотафакт

На адным з балконаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, размешчанага па вуліцы Камсамольскай, 12 адбылося расслаенне тынкоўкі.

Частка тынкоўкі навісае над тратуарам, які адначасова з’яўляецца месцам чакання на тралейбусным прыпынку “Каледж мастацтваў” каля плошчы Арджанікідзэ. 

Пры гэтым вакол аварыйнага балкона не заўважана ніякай агароджы, ці папераджальнага надпісу.