Гэты дзень у гісторыі: 7 мая

7 мая – Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. 7 мая 1895 г. рускі вучоны А. Папоў прадэманстраваў вынаходніцтва – радыё. Але яшчэ ў 1890 г. беларусі вучоны Я. Наркевіч-Ёдка (1848-1905) выкарыстоўваў уласны радыёпрыёмнік для рэгістрацыі навальнічных разрадаў. Дасягненні Я. Наркевіча па радыёпрыёму ўхвалены ў 1898 г. Французскім фізічным таварыствам. Сусветны дзень радыё адзначаецца 13 лютага.

7 мая –  Свята абраза Маці Божай Жыровіцкай. Абраз знойдзены пастушком у 1470 г. Знаходзіцца ў Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры.

7 мая 1765 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заснаваў ордэн Святога Станіслава. 1815 г. расійскі цар Аляксандар І захаваў ордэн для узнагароды ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай. Ордэнскае свята адзначалася 8 траўня. Ліквідаваны бальшавікамі ў 1917 г.

7 мая 1794 года выдадзены Паланецкі ўнівэрсал, які абвесціў сялян асабіста вольнымі.

7 мая 1794 года пад Палянамі адбылася бітва паміж паўстанцамі Якуба Ясінскага і расійскімі войскамі. Праз 4 дні, 11 траўня, Т. Касцюшка надаў Ясінскаму званне генерал-лейтэнанта.

7 мая 1861 года памёр ураджэнец Амсціслава Сцяпан Кутарга (1805–1861), геолог, прыродазнавец, картограф, падарожнік, стваральнік і першы старшыня Пецярбургскага мінералагічнага таварыства, прафесар Санкт–Пецярбургскага ўніверсітэта, першы ў Расіі дарвініст і папулярызатар дарвінізму.

7 мая 1936 года ў СССР зацверджана Палажэнне аб ордэнах: Чырвонага Сцяга, Леніна, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знак Пашаны.

7 мая 1945 года войскі 1-га Беларускага фронта выйшлі на р. Эльбу.

7 мая 1954 года ўрады ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі адмовіліся прыняць СССР у члены НАТА.

7 мая 1980 года Першы сакратар ЦК КПБ П. Машэраў уручыў Магілёву ордэн Айчыннай вайны I ступені.

7 мая 1980 года памёр ураджэнец в. Баева Горацкага павета (цяпер Дубровенскі раён), выпускнік Магілёўскага педінстытута пісьменнік Мікола Гарулёў (1919-1980).

7 мая 1985 года Савет Міністраў СССР прыняў пастанову “Аб мерах па пераадольванню п’янства і алкогалізму, барацьбе з самагонаварэннем”. Моднымі сталі “безалкагольныя” вяселлі, дні нараджэння.

7 мая 1997 года адбылося адкрыццё у скверы па вул. Лазарэнкі мемарыяльнага знака падпольшчыкам Магілёва.

7 мая 1999 года бясследна знік палітык, апазіцыйны дзеяч, экс-міністр МУС генерал Юры Захаранка (н. 1952).

7 мая 2005 года ў мікрараёне Казіміраўка г. Магілёва адкрыты помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

7 мая 2011 года памерла Ядвіга Раманоўская (1920-2011), беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.

7 мая 2022 года ў архікафедральным касцёле Мінска, пл. Свабоды, 9, з 10.00 да 12.00 праходзіць развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі, доктарам навук, прафесарам, член-карэспандэнтам Станіславам Шушкевічам, які памёр 4 мая 2022 г.

7 мая 2022 года ў в. Гаі Магілёўскага раёна да помніка батальёну міліцыі прыбыў рэспубліканскі міліцэйскі аўтапрабег “У імя Перамогі”.

 

Гэты дзень у гісторыі: 6 мая

6 мая (6 траўня) – Дзень Святога Георгія Пераможца.

6 мая Юр’е – свята жывёлы.

6 мая 303 года па загадзе імператара Дыёклетыяна быў пакараны смерцю воін-хрысціянін Георгій (Кападакійскі), кананізаваны пад імем Георгія Пераможцы. Галава святога велікамучаніка захоўваецца цяпер у Рыме, у царкве яго імя.

6 мая 1434 года вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.

6 мая 1589 года кароль Жыгімонт Ваза дараваў Пружанам Магдэбурскае права і герб.

6 мая 1625 года кароль Жыгімонт Ваза надаў Краснаму (зараз – Смаленская вобласць Расіі) Магдэбурскае права і герб.

6 мая 1686 года падпісаны “Вечны мір” паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.

6 мая 1761 года нарадзіўся Станіслаў Юндзіл (1761-1847), батанік, заолаг і прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі, доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар Віленскага ўніверсітэта.

6 мая 1802 года нарадзіўся Станіслаў Горскі (1802-1864), беларускі прыродазнавец, медык, педагог, зрабіў першае апісанне расліннага свету Белавежскай пушчы. У 1863 г. сасланы ў Сібір.

6 мая 1840 года ў Вялікабрытаніі паступілі ў продаж першыя ў свеце паштовыя маркі.

6 мая 1840 года памёр нашчадак Гедыміна, місіянер, князь Дзмітрый Галіцын (1770-1840).

6 мая 1874 года школа павітух у Магілёве пераўтворана ў Цэнтральную павівальную школу для Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай губерняў.

6 мая 1905 года нарадзіўся патрыярх беларускага нацыянальнага перакладу, паэт і рэжысёр Юрка Гаўрук (1905-1979).

6 мая 1914 года ў в. Сакольнічы (зараз –Крычаўскі раён) нарадзіўся Мікалай Ратабыльскі (1914–1985), беларускі географ, ландшафтазнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай медыцынскай геаграфіі, прафесар МДПІ імя А. Куляшова. У корпусе №3 МДУ імя А. Куляшова ў яго гонар усталявана шыльда (2019) на сродкі геаграфічнага таварыства. У СШ в. Сакольнічы адчынены мемарыяльны куток.

6 мая 1918 года БНР направіла ноту пратэсту міністэрству замежных спраў Украінскай дзяржавы з нагоды ўстанаўлення ўкраінскай улады на тэрыторыі Гомеля, Пінскага, Мазырскага, Рэчыцкага і Гомельскага паветаў.

6 мая 1934 года памёр Мікола Вяршынін (1886-1934), беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч. З 1918 г. консул БНР пры ўрадзе Чэхаславакіі. З 1925 г. узначальваў Беларускую грамаду ў Празе. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага Замежнага Архіву.

6 мая 1937 года быў арыштаваны па абвінавачанні ў сфабрыкаванай справе так званага “Беларускага нацыянальнага цэнтру” Браніслаў Тарашкевіч (1892-1938). Акадэмік, стваральнік першай граматыкі беларускай мовы.

6 мая 1938 года  на піярскім касцёле ў Лідзе адкрыта мемарыяльная шыльда ў гонар Людвіка Нарбута (1832-1863), аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гадоў.

6 мая 1940 года нарадзіўся беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі, ініцыятар і старшыня фестывалю народнага гумару ў Аўцюках.

6 мая 1943 года на Беларусі нарадзілася Марыя Матусевіч, летувіская настаўніца, старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны ў Вільні.

6 мая 1994 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Еўратунэлю пад Ла-Маншам.

 

Гэты дзень у гісторыі: 5 мая

5 мая (траўня) – Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў (з 1992 года).

5 мая – Міжнародны дзень акушеркі (з 1992 года). У 1847 годзе ў Магілёве была адчынена ўстанова па падрыхтоўцы павітух, у 1865 г. – павівальная школа.

5 мая – Ляльнік. Славянскае свята Лялі – дачкі Лады.

5 мая  1543 года заключаны  шлюб вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Аўнустаз з Альжбетай Габсбург.

5 мая 1581 года ў горадзе Астрог надрукаваны каляндар ураджэнца Беларусі Івана Фёдарава — першы друкаваны каляндар ва Ўсходняй Еўропе. Да кожнага месяца былі надрукаваны вершы беларускага паэта Андрея Рымшы.

5 мая 1819 года нарадзіўся Станіслаў Манюшка (1819-1872), беларускі і польскі кампазітар, дырыжор, адзін з пачынальнікаў беларускай музычнай культуры.

5 мая 1831 года нарадзіўся Уладзіслаў Борзабагаты (1831-1886), паўстанцкі камісар Наваградзкага павету ў 1863 г., удзельнік Парыжскай Камуны, мемуарыст.

5 мая 1846 года нарадзіўся пісьменнік, Нобелеўскі лаўрэат, нашчадак выхадцаў з Беларусі Генрык Сянкевіч (1846-1916). Усяго маем 21 Нобелеўскага лаўрэата – ураджэнца і выхадца з Беларусі.

5 мая 1849 года арыштаваны і адпраўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць Фёдар Дастоеўскі (з пінскага роду Дастаеўскіх, былы маёнтак ў в. Дастоева сучаснага Іванаўскага раёна, польскае dostojnik — саноўнік).

5 мая 1921 года ў в. Мачулкі бабруйскага раёна нарадзіўся беларускі педагог, журналіст Рыгор Булацкі (1921-1999). Доктар гістарычных навук, прафесар.

5 мая 1921 памёр палітычны дзеяч Беларусі, Літвы і Расіі Нафталі Фрыдман (1863-1921).

5 мая 1933 года савецкімі ўладамі створана “Палітычная камісія для перагляду расійска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы”.

5 мая 1936 года нарадзіўся беларускі пісьменнік Васіль Якавенка.

5 мая 1937 года нарадзіўся Мікалай Карцель (1937-2013), беларускі генэтык-вынаходнік трансгеннай бульбы.

5 траўня 1941 года нарадзіўся беларускі падарожнік Уладзімір Ярэц, адзіны ў свеце глуханямы кругасветны падарожнік.

5 мая 1945 года пачалося Пражскае паўстанне, якое неўзабаве падтрымала 1-я пяхотная дывізія ўласаўцаў. У падзеях браў удзел ураджэнец в. Кісялёўка Амсціслаўскага павета Сяргей Ксяндзоў, намеснік камандзіра інтернацыянальнай брыгады імя Яна Налепкі. У 1960-1973 гг. Ксяндзоў – дырэктар Ходасаўскай СШ Амсціслаўскага раёна, заслужаны настаўнік.

5 мая 1949 года дзесяць еўрапейскіх краін падпісалі Лонданскую дамовуц аб стварэнні Савета Еўропы.

5 мая 1960 года нарадзіўся Юрый Беленькі, беларускі палітык, з 1995 г. намеснік старшыні БНФ “Адраджэнне” і з 1999 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.

5 мая 1978 года адкрыўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

5 мая 2015 года памёр польскі біёлаг, эколаг, ураджэнец Беларусі Рамуальд Клякоўскі (1924-2015).

 

Гэты дзень у гісторыі: 4 мая

4 мая – Дзень сабачага шчасця.

4 мая – Міжнародны дзень пажарных (International Firefighters Day).

4 мая – Сусветны дзень дарэння (World Give Day).

4 мая – Дзень барацьбы з булінгам.

4 мая – Сусветны дзень барацьбы з астмай (World Asthma Day).

4 мая 1838 года дзеячы культуры выкупілі з прыгону Тараса Шаўчэнку. У гонар наведвання паэтам Магілёва, на будынку па Ленінскай, 33, на шыльдзе размешчана яго выява. У Магілёўскім Задняпроўі ёсць вул. Шаўчэнкі, помнік на беразе Дняпра, які ўсталяваны 18 жніўня 2005 г.

4 мая 1838 года на тэрыторыі Магілёўскай губерні нарадзіўся Уладзімір Корсак, удзельнік паўстання 1863-1864 гг.

4 мая 1863 года ў баі з расійскімі войскамі пад загінуў Людвік Нарбут (1832-1863), вайсковец, урач, вучоны-мэдык, мецэнат.

4 мая 1878 года ўпершыню быў прадэманстраваны фанограф Томаса Элзісана. Фанограф – прыбор для запісу і ўзнаўлення гуку.

4 мая  1904 года пачалося будаўніцтва Панамкага канала, што злучае Ціхі і Атлантычны акіяны. Даўжыня 81,6 км. Афіцыйна адчынены 12 чэрвеня 1920 года. Першым выказаў ідэю аб магчымасці будаўніцтва канала ўраджэнец Крычава Аляксандр Галынскі (1816-1893), падарожнік, пісьменнік, сябра А. Герцана, В. Урублеўскага, К. Маркса, Ф. Энгельса, Дж. Гарыбальдзі, разам з Юліушам Славацкім падарожнічаў па Блізкім Усходзе і па Егіпце. Памёр і пахаваны ў г. Крычаў.

4 мая 1919 года з Магілёва ў Маскву адрапартавалі тэлеграмай аб адпраўцы на Усходні фронт 3 мая першай маршавай роты з магілёўскіх камуністаў і рабочых і па фарміраванні яшчэ двух рот.

4 мая 1930 года памёр Уладзімір  Краснянскі (1863–1930), гісторык,  дырэктар Амсціслаўскай мужчынскай гімназіі (1906–1911), аўтар кнігі “Город Мстиславль” (1912), даследчык паўстання 1863 года.

4 мая  1933 года ў Барысаве адбыўся галодны бунт.

4 мая 1945 года чырвонаармеец І. Чуракоў знайшоў парэшкі цел Гітлера і Евы Браўн.

4 мая 1960 года Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб замене грашовых знакаў, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 1961 было праведзена  10-разовае памяншэнне цэн (дэнамінацыя) і зарплат. Па сутнасці, адбылася  дэвальвацыю рубля. Да рэформы і пасля рэформы, напрыклад,  пучок кропу каштаваў 10 капеек, так і застаўся, кошты на квіток ў кіно за 10 капеек такжа не змяніліся.

4 мая 1961 года ў СССР прынаты ўказ аб барацьбе з дармаедамі, які не меў поспеху. Падобныя патугі вядомы ў суверэннай Беларусі. 2 красавіка 2015 года был падпісаны Дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, які нарадзіў “Падатак на дармаедства”, “Падатак на беспрацоўных”. Напрыклад, на 3 квартал 2019 г. дармаедаў было ад 238,1 да 394,8 тыс. беларускіх грамадзян.

4 мая 1966 года ў італьянскім Турыне падпісана дамова аб удзеле “ФІАТ” у будаўніцтве ў СССР аўтапрадпрыемства па выпуску легкавых аўтамабіляў.

19 красавіка 1970 года з канвеера тальяцінскага завода “ВАЗ” сышлі 6 першых машын ВАЗ-2101 “Жыгулі” (версія “Фіат-124”) – у народзе “капейка”.

4 мая 1975 года заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (1975-1993 Мінскі інстытут культуры).

4 мая 1986 года адбылося павелічэнне зоны эвакуацыі вакол Чарнобыльскай АЭС да 30 кіламетраў.

4 мая 1988 года беларусы па ТВ упершыню пабачылі рэкламу “Пепсі-Колы”.

4 мая 1993 года заснавана Магілёўская абласная таможня (на базе аддзялення Мінскай рэгіянальнай таможні; у 1991 г. вобласць стала памежнай тэрыторыяй).

4 мая 2010 года ў беларускай арміі з’явіліся першыя жанчыны‑палкоўнікі— Ларыса Бабушкіна і Марына Перавёртава.

4 мая 2015 года ў Магілёве за кошт сродкаў “Гарвадаканал” пабудавана прыстань на Дняпры.

4 мая 2016 года на калегіі Мінкульта прынята рашэнне аб аб’яўленні Бабруйска культурнай сталіцай краіны ў 2017 г.

4 мая 2019 года ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, паводле інфармацыі газеты “Горацкі веснік”, у Горках 4 мая зрабілі днём бязвыплатнай працы.

 

Гэты дзень у гісторыі: 3 мая

3 мая – Сусветны дзень вольнага друку.

3 мая – Сусветны дзень Сонца.

3 мая – Радуніца.

3 мая 1113 года Вялікім князем Кіеўскім стаў Уладзімір Манамах (1053-1125), праўнук полацкай княжны Рагнеды, адзін з самых выбітных дзеячаў старажытнай Русі, рэфарматар.

3 мая 1500 года войскі Маскоўскага княства напалі на Вялікае княства Літоўскае і развязалі чарговую руска-літоўскую вайну 1500-1503 гг.

3 мая 1655 года да Магілёва на ўзмацненне сіл маскоўскага гарнізона падыйшлі казакі пад кіраўніцтвам палкоўніка Ялфіма Каробкі.

3 мая 1791 года Вялікі Сойм Рэчы Паспалітай зацвердзіў Канстытуцыю –першую ў Еўропе, другую ў свеце (апасля ЗША) і апошнюю для супольнай дзяржавы Каралеўства Польскага і ВКЛ. У суседняй Польшчы – Дзень Канстытуцыі 3 мая.

3 мая 1815 года было ўтворана Царства Польскае, якое згодна з рашэннем Венскага кангрэсу зрабілася часткай Расійскай імпэрыі.

3 мая 1863 года ў баі з расійскімі войскамі каля вёскі Азярцы, што на Случчыне, загінуў Уладзіслаў Машэўскі (1824-1863), палявы паўстанцкі камандзір самага моцнага атрада ў павеце.

3-9 мая 1863 года дзейнічаў Чарнаруцкі (Магілёўскі) паўстанцкі атрад пад час паўстання 1863-1864 гг.

3-4 (16-17) мая 1917 года ў Магілёве адбыўся Першы губернскі з’езд сялянскіх дэпутатаў, які ўтварыў губернскі Савет сялянскіх дэпутатаў.

3 мая 1918 года польскай вайсковай адміністрацыяй адкрыта на будынку ратушы мармуровая шыльда з інфармацыяй аб уключэнні Магілёва ў склад адноўленагй польскай дзяржавы. Шыльда ўстаноўлена ў гонар абвяшчэння афіцыйным святам Дня Канстытуцыі 3 мая 1791 года.

3 мая 1918 года арганізаваны “Магілёўскі саюз польскіх працаўнікоў”, які меў уласны клуб на пачатку Віленскай вуліцы.

3 мая 1957 года ў СССР прынята пастанова аб пераўтварэнні  калгасаў ў саўгасы – дзяржаўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, у якіх у адрозненні ад калгасаў плацілі заробак, а не “трудадні”.

3 мая 2016 года адбылося Першае прысуджэньне прэміі Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Заснавальнікі прэміі — РГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, дабрачынны фонд “Вяртанне”, Беларускі ПЭН-цэнтр. Гэта адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання. Лаўрэатам Першай прэміі ў намінацыі “Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў” стала Надзея Ясмінска, за кнігу “Сем ружаў”, у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” —Кацярына Дубовік, за кнігу “Сем ружаў”.

 

Гэты дзень у гісторыі: 2 мая

2 мая 1447 года вялікі князь ВКЛ Казімір Ягелончык выдаў прывілей, які замацаваў шырокія правы баяраў; адзін з першых актаў аб увядзенні прыгоднай залежнасці сялян ад феадалаў.

2 мая 1519 года памёр сусветна вядома мастак, музыка, пісьменнік, архітэктар, анатам, інжынер, вынаходнік Леанарда да Вінчы (1452-1519), тытан Адраджэння. З усяго ім зробленага да нас дайшло толькі 15%: не толькі карціны, але і праекты танка, лятальных апаратаў, калькулятара, выкарыстання сонечнай энергіі, тэорыя тэктанічных пліт і інш.

Май 1820 года Магілёў наведаў А. Пушкін пад час шляху ў ссылку. Пасля Магілёва прыпыняўся ў Прапойску.

2 мая 1835 года нарадзіўся Людвік Акінчыц (1835-1903), лекар, паўстанец 1863 г., адзін с заснавальнікаў курортнай медыцыны.

2 мая 1888 года нарадзіўся Іван Віткоўскі (1888-1937), беларускі гісторык, прафесар, намеснік загадчыка польскага аддзела Інбелкульту, дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры, рэпрэсаваны ў 1933 і 1937 гг., расстраляны. Аўтар прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху, паўстання 1863-1864 гг.

2 мая (іншыя звесткі 13 чэрвеня) 1892 года ўпершыню ў Расійскай імперыі, у Кіеве запушчаны першы электрычны трамвай. Першы беларусі трамвай з’явіўся ў Віцебску ў 1898. Планы пабудаваць трамвайную лінію у даваенным Магілёве не спраўдзіліся.

2 мая 1900 года памёр мастак-марыніст Іван Айвазоўскі (Аванэс Айвазян, 1817-1900). Некалькі яго палоцен, што захоўваюцца у музеях Пецярбурга і Феадосіі, прысвечаны подзвігу беларуса А. Казарскага (1798-1833).

2 мая 1902 года ў Францыі упершыню ў гісторыі кінематографа  выйшаў навукова-фантастычны фільм рэжысёра Ж. Мельеса “Падарожжа на Месяц” працягласцю 21 хвіліну.

2 мая 1910 года з Магілёва ў Оршу па Дняпры адбыў параход “Галавачоў” з машчамі Еўфрасінні Полацкай. Рака з машчамі святой прыбыла 30 красавіка ў кафедральны Іосіфаўскі сабор.

2 мая 1920 года ў Менску выйшаў першы нумар часопіса “Рунь”.

2 мая 1922 года памерла першая ў Беларусі і адна з першых у Расіі жанчын-геолагаў Ганна Місуна (1868-1922). Геамарфолог, дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта, дала навуковае тлумачэнне ледавіковаму рэльефу Беларусі.

2 мая 1945 года войскі 1-га Беларускага фронта пад кіраўніцтва маршала М. Жукава і пры садзейнічанні войск 1-га Украінскага фронта цалкам авалодалі сталіцай Германіі Берлінам.

2 мая 1985 года памёр Зыгмунт Бачковіч (1887-1985),  дзяржаўны дзеяч Польшчы, у 1926-1931 гг. ваявода Навагрудскага ваяводства (23 тыс. кв. км, быйныя гарады: Навагрудак, Баранавічы, Ліда, Нясвіж, Сітоўбцы).

2 мая 2009 года памёр Фёдар Шмакаў (1917-2009), беларускі актор, рэжысёр Народны артыст СССР. У 1939-1941 гг. працаваў у рускім драмтэатры БССР, які знаходзіўся ў 1935-1941 гг. у Магілёве (адчынены Ул. Кумельскім).

2 мая 2005 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі на бульвары Уладзіміра Мулявіна адкрыты музей памяці музыкі.

Гэты дзень у гісторыі: 1 мая

1 мая у Старажытным Рыме прыносілі ахвяры багіне Зямлі Мае, адбываліся маёўкі.

1 мая – Дзень салідарнасці працоўных. Дзець працы.

1 мая 381 года імпэратар Усходняй Рымскай імпэрыі Хвядос І Вялікі склікаў I Канстантынопальскі сабор, які фактычна завяршыў фармаванне дзяржаўнай хрысьціянскай царквы.

1 мая 1555 года нарадзілася княгіня Соф’я Слуцкая (1585-1612),  беларуская святая і асветніца ВКЛ.

1 мая 1576 года адбыліся шлюб і ўрачыстая каранацыя дачкі Жыгімонта Старога Ганны Ягелонкі і князя Стэфана Баторыя.

1 (11) мая 1655 года пасля апошняга няўдалага штурму Магілёва скончылася блакада горада войскамі ВКЛ. Рускі гарнізон у аблозе Магілёва страціў каля 2000 забітымі, войскі ВКЛ каля 5000.

1 мая 1710 года напярэдадні адыходу з Полацку салдаты расійскага цара Пятра I узарвалі раней зачынены і ператвораны на парахавы склад Сафійскі сабор.

1 мая 1832 года расійскі імпэратар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўнівэрсытэт.

1 мая  1879 года нарадзіўся Ян Серада (1879-1943), беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, педагог, першы Старшыня Рады БНР.

1 мая 1903 года ў Магілёве святкаванне Першамая адзначана палітычным страйкам, які арганізаваны мясцовым камітэтам Бунда.

1 мая 1918 года ў Амсціславе пачала друкавацца “Известия губисполкома Совета крестьянских и рабочих депутатов Могилевской губернии”.

1 мая 1926 года пачалося будаўніцтва чыгункі Рослаў-Крычаў-Магілёў-Асіповічы. Будавалася да да 1 кастрычніка 1932 года.

1 мая 1928 года ў Магілёве на пляцоўцы перад драматычным тэатрам адбылося адкрыццё помніка Ул. Ленину. Знесены пад час рэканструкцыі вул. Першамайскай у 1938 г. у межах плана пераноса сталіцы на берагі Дняпра.

1 мая 1929 года дэлегаты акружнога і гарадскога з’езда Саветаў, прадстаўнікамі выканкамаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, навучальных і савецкіх устаноў Магілёва заклалі на Цішоўскім пустыры падмурак першынца беларускай хіміі — фабрыкі штучнага валакна.

1 мая 1945 года каля 3 гадзін раніцы лейтэнант А. Бераст, сяржант М.  Ягораў, малодшы сяржант М. Кантарыя усталявалі над рэйхстагам штурмавы сцяг 150-й стралковай дывізіі 79 корпуса 3-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта, які стаў пазней Сцягам Перамогі.

1 мая 1947 года на Магілёўскім лакамабільным заводе выраблены першы лакамабіль.

1 мая 1969 года заснаваны Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны.

1 мая 1986 года ў Мінску, Магілёве, іншых гарадах Беларусі адбыліся першамайскія дэманстрацыі, нягледзячы на тое, што паветра было забруджана радыяцыяй з Чарнобыльскай АЭС.

1 мая 2004 года Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія ўвайшлі ў склад ЕС – самае вялікае пашырэнне за гісторыю ЕС.

1 мая 2022 года Антывялікдзень (Антыпасха, анты – “падобны”) заканчвае Светлую сядміцу і з’яўляецца “другім Вялікаднём”. Інакш дзень называюць Красная горка.

фота: novozybkov.ru

 

Гэты дзень у гісторыі: 30 красавіка

Міжнародны дзень джазу. Упершыню слова “джаз” было выкарастана ў друку 2 красавіка 1912 года.

30 красавіка 311 года кіраўнік Усходняй Рымскай імперыі, ганіцель хрысціян Галерый падпісаў эдыкт, які ўпершыню дазволіў насельніцтву адкрыта вызнаваць хрысціянства. Галерый “памяняў” свае перакананні з-за хваробы. Але спадзяванні яго не спраўдзіліся: праз некалькі дзён пасля падпісання эдыкта ён памёр.

30 красавіка  1881 года нарадзіўся Янка Журба (Іван Івашын; 1881-1964), беларускі паэт, этнограф, друкаваўся ў газеце “Наша ніва”, пераклаў на беларускую мову раман Ф. Дастаеўскага “Бедныя людзі”.

30 красавіка 1900 года ЗША анэксіравалі Гавайскія астравы. З 1959 года сталі 50-м штатам. Ураджэнец Магілёва Мікалай Судзілоўскі (1850-1930) у 1900 г. быў абраны ў сенат Гавайскіх астровоў, а ў 1901 стаў першым прэзідэнтам Сенату – кіраўніком Гаваяў.

30 красавіка 1930 года ў Шанхаі (Кітай) памёр магілёвец Мікалай Судзілоўскі, урач, прыродазнаўца, рэвалюцыянер, удзельнік грамадcка-палітычных рухаў у Еўропе, ЗША, Японіі, Кітаі, падарожнік, этнограф.

30 красавіка 1901 года ў Беларусі нарадзіўся амерыканскі эканаміст, Нобелеўскі лаўрэат Сайман Кузнец (1901-1985), аўтар паняцця “валавы ўнутраны прадукт”.

30 красавіка 1910 года па шляху ў Полацк, з Кіева ў Магілёў па Дняпры прыбыў параход “Галавачоў” з машчамі Еўфрасінні Полацкай. Рака з машчамі знаходзілася да 2 мая ў кафедральным Іосіфаўскім саборы, дзе праводзіліся літургіі і службы. Магілёў наведала 75 тысяч вернікаў.

30 красавіка 1921 года ўступіла ў дзеянне Рыжская мірная дамова, якая падзяліла Беларусь на дзве часткі.

30 красавіка 1944 года ў СССР прынята пастанова аб адкрыцці школ рабочай моладзі (вячэрнія школы). Апошнія дзве вячэрнія школы ў Магілёве зачынілі ў 2013 г. Замест іх пры СШ 22 и 39 былі адчынены вячэрнія класы.

30 красавіка 1945 года ў сваім бункеры ў Берліне скончыў жыццё самагубствам Адольф Гітлер.

У ноч с 30 красавіка на 1 мая 1961 года на савецкай антарктычнай станцыі “Новалазараўская” урач Леанід Рагозаў сабе зрабіў аперыцыю па выдаленню апендыкса. Пад час аперацыі яму асістыраваў ураджэнец в. Сенькаўка Клімавіцкага раёна, палярны гідраметэаролаг Фёдар Кабат (1921-1995).

30 красавіка 1961 года ў Мінску ажаніўся будучы забойца прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі Лі Харві Освальд.

30 красавіка 1994 года набыла сілу Канстытуцыя Беларусі, прынятая 15 сакавіка.

30 красавіка 2012 года ў Горках пры падрыхтоўцы да правядзення рэспубліканскіх “Дажынак” узарвалі (20 кг узрыўчаткі) самую высокую ў краіне ваданапорную вежу (46 м).

30 красавіка 2022 года выпадае адразу некалькі магічных падзей: першае ў 2022-м сонечнае зацьменне, ведзьмін маладзік і Вальпургіева ноч. Прычым характэрна, што адзін маладзік у гэтым месяцы ўжо быў – 1 красавіка. Усе чараўнікі і чарадзеі вельмі чакаюць ведзьмін маладзік, таму што ён супаў з містычным святам вясны. Месяц пяройдзе ў знак Цяля ў 23:28.

Гэты дзень у гісторыі: 29 красавіка

29 красавіка – Міжнародны дзень танцу.

 29 красавіка 1386 года Вялікі князь смаленскі Святаслаў, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам.

29 красавіка 1831 года ў бітве пад Кейданамі паўстанцы разбілі расійскае войска.

29 красавіка 1863 года ў Расійскай імперыі часткова адменены цялесныя пакаранні – апублікаваны ўказ “Аб некаторых зменах у існуючай цяпер сістэме пакаранняў крымінальных і папраўчых”.

29 красавіка 1912 года нарадзіўся Мікола Ермаловіч (1921-2000), беларускі гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, брат магілёўскага тэатральнага рэжысёра Валянціна Ермаловіча. Заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х гг.

29 красавіка 1924 года памёр Міхаіл Пліс (1858-1924), праваслаўны святар, грамадска-культурны дзеяч, педагог, давераная асоба патрыярха Ціхана, член Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта, выкладач Закона Божага на беларускай мове, адзін з ініцыятараў стварэння ў Вільні Святатроіцкага беларускага праваслаўнага таварыства, сузаснавальнік Таварыства беларускай школы.

29 красавіка 1931 года памёр Яўхім Карскі (1860/1961-1931), заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф, акадэмік Пецярбургскай АН, правадзейны член Інбелкульта, Чэшскай акадэміі навук.

29 красавіка 1936 года  на мясакамбінаце імя А. Мікаяна створаны рэцэпт каўбасы “Доктарская”: свініна, гавядзіна, яйкі курыныя, сухое малако, арэх мускатны.

29 красавіка 2002 года памёр Ігар Гермянчук (1961-2002), журналіст, грамадскі дзеяч, дэпутат ВС БССР 12 склікання, рэдактар газеты “Свабода”, заснавальнік часопісу “Кур’ер”.

29 красавіка 1967 года адбылася прэм’ера мастацкага фільма “Няўлоўныыя мсціўцы”, у якой зняўся і ўраджэнец Беларусі Яфім Капелян.

29 красавіка 1940 года нарадзіўся Уладзімір Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 г., набраў 15,65% галасоў (А. Лукашэнка – 75,65%) выбаршчыкаў.

29 красавіка 1962 года аршанскі завод “Легмаш” выпусціў мільённую швейную машыну (завод з 1945 г., выпуск швейных машын з 1952 г.)

29 красавіка 1982 года насельніцтва Кітая перавысіла рысу ў адзін міліярд чалавек. Зараз у Кітае 1,420 млрд. чалавек. Яго “даганяе” Індыя – 1,41 млрд. (у 1982 г. – 0,73 млрд.) і можа заняць 1 месца ў свеце па насельніцтву ў найбліжэйшыя месяцы.

29 красавіка 1987 года пачаліся беларуска-латышскія пратэсты супраць будаўніцтва Дзвінскай (Даўгаўпілскай) ГЭС.

Гэты дзень у гісторыі: 28 красавіка

28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы.

28 красавіка 1566 года распачаўся Берасцейскі сойм ВКЛ.

28 красавіка 1621 года праваслаўныя дзеячы Рэчы Паспалітай запатрабавалі аднаўлення Праваслаўнай Царквы.

28 красавіка 1798 года, падчас перамоў з Ватыканам, Павел І выдаў указ аб ўтварэнні Магілёўскага каталіцкага архібіскупства з 5 біскупствамі.

28 красавіка 1831 года памёр каталіцкі арцыбіскуп магілёўскі Каспар Цецішоўскі (1745-1831).

28 красавіка 1859 года нарадзіўся Кіпрыян Кандратовіч (1859-1932), вайсковы дзеяч, генерал ад інфантэрыі, сябра Народнага Сакратарыяту БНР, займаўся фарміраваннем беларускіх палкоў, віцэ-міністр абароны Летувы. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг., кітайскай кампаніі (1900), руска-японскай, Першай сусветнай, аўтар вядомай кнігі “Плеўна і грэнадэры 28 лістапада 1877 г.”

28 красавіка 1864 года ў Магілёве пакараны смерцю Міхал Аскерка (1836-1864), лекар, дзеяч групоўкі “чырвоных” у паўстанні 1863-1864 гг., паўстанцкі камісар Магілёўскай і Менскай губерняў.

28 красавіка 1883 года скончыў жыццё самагубствам Уладзімір Кавалеўскі (1842-1883), беларускі сусветнавядомы прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі, удзельнік паўстання 1863-1864 гг., муж матэматыка Соф’і Кавалевской, брат заолога Аляксандра Кавалеўскага.

28 красавіка 1918 года Народны сакратарыят БНР зацвердзіў беларускую мову ў якасці дзяржаўнай і абавязковай ў Беларусі, прыняў пастанову аб адкрыцці ў Менску ўніверсітэту.

28 красавіка 1919 года  НКУС прыняў пастанову “Усе царкоўныя шлюбы лічыць несапраўднымі”.

28 красавіка 1919 года ў Вільні пачала выдавацца газэта “Беларуская думка”

28 красавіка 1945 года часткамі Чырвонай Арміі пачаўся штурм Рейхстага.

28 красавіка 1947 года польскія ўлады распачалі аперацыю “Вісла” па перасяленню няпольскага насельніцтва (украінцы, лемкі).

28 красавіка 1955 года пачалося будаўніцтва касмадрома Байканур у Казахстане, з якога ў зорны шлях адправілася 5 беларускіх касманаўтаў, у т.л. першая ў свеце жанчына-касманаўт.

28 красавіка 1983 года Палыкавіцкая крыніца пад Магілёвам атрымала статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

28 красавіка 1994 года быў абраны першы склад Канстытуцыйнага суду Беларусі.

28 красавіка 1996 года пабачыў свет пешы том «Беларускай Энцыклапедыі» (у 18 тамах).

28 красавіка 2007 года ў падвале Варонежскага ўніверсітэта супрацоўнікі навуковай бібліятэкі знайшлі дагэтуль невядомых 116 тамоў XVI ст., у т.л. запіскі Сігізмунда Герберштэйна з апісаннямі беларускіх гарадоў і мястэчак.