Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць мітрапалітаў Украінскай праваслаўнай царквы 

Санкцыі забяспечваюць замарожванне актываў і забарону на правядзенне камерцыйнай дзейнасці. Яны накладзены супраць сямі іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ) Маскоўскага патрыярхату за прамаскоўскую і калабаранцкую дзейнасць.  

У апошнія тыдні служба бяспекі Ўкраіны праводзіла шэраг ператрусаў у цэрквах і манастырах УПЦ. 22 лістапада адбыліся ператрусы ў Кіева-Пячэрскай Лаўры, а ў цэлым у апошнія тыдні СБУ правярала больш за 350 царкоўных структур і 850 чалавек.

Паведамляецца пра знаходкі друкаваных матэрыялаў, расійскай літаратуры, якая прасоўвае прарасійскія ідэі. На тэрыторыі храмаў таксама былі выяўлены людзі без дакументаў, грамадзяне Расіі, расійскія пашпарты, а таксама і вялікія сумы грошай у грыўнях, доларах і рублях.

Украінская праваслаўная царква пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым гэтага года пачала аддаляць сябе ад Масквы. У траўні яе Сінод абвясціў пра сваю “поўную незалежнасць”. Аднак яна захоўвае цесныя сувязі з Маскоўскім патрыярхатам. Расійская праваслаўная царква афіцыйна не прызнала гэтае рашэнне.

Прэзідэнт Украіны дэкрэтам зацвердзіў рашэнне, якое раней было прынята Саветам нацыянальнай бяспекі і абароны. СБУ патлумачыў, што цяперашнія фігуранты патрапілі ў спіс санкцый за дапамогу і абгрунтаванне расійскай агрэсіі супраць Украіны, а таксама за прасоўванне ідэй “рускага свету” ва Ўкраіне, за супрацоўніцтва з акупацыйнымі расійскімі ўладамі. 

У санкцыйным спісе, які апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны, чатыры мітрапаліты: Запарожскі і Мелітопальскі мітрапаліт Лука, Луганскі і Альчэўскі мітрапаліт Пантэлеймон, мітрапаліт Барыспальскі і Броварскі Антоні, мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Мялеці, арцыбіскуп Канстанцінаўскі Паісі, настаяцель Свята Ўспенскага сабора ў Херсоне Алексі і настаяцель Мелітопальскага Свята Савінскага манастыра Іаан.

Да ведама, Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага патрыярхату) мае 12 тысяч парафій з усіх 29 тысяч, якія маюцца ва Ўкраіне. Для параўнання, ва ўсёй вялікай Расіі сёння паводле афіцыйных дадзеных усяго 22 тысячы цэркваў і малітоўных памяшканняў. А актыўных праваслаўных прыхаджан ва Ўкраіне амаль столькі ж, колькі ва ўсёй Расіі. 

Санкцыі прадугледжваюць блакаванне актываў, перадухіленне зняцця капіталу за межамі Украіны, абмежаванне гандлёвых аперацый. Святары не змогуць набыць зямлю, прыватызаваць дзяржаўную ўласнасць. Акрамя таго, усе яны будуць пазбаўлены дзяржаўных узнагарод Украіны.

Згодна з тэкстам дакумента, кабінет міністраў павінен неадкладна падрыхтаваць законапраект, каб перадухіліць дзейнасць ва Украіне, “афіляваных з цэнтрамі ўплыву ў Расійскай федэрацыі рэлігійных арганізацый”.

Фота з адкрытых крыніц

«Разлічвайце самі на сябе». Маці апавядаюць пра рэаліі дэкрэтнага водпуску

Ці хапае дзяржаўнай дапамогі на падтрымку дзіцей, якіх маці даглядаюць у дэкрэце да трох гадоў? Якая яна і на што яе трацяць?

Такая дапамога выплочваецца маці штомесяц. Яе памер, паводле афіцыйнай інфармацыі, вышэйшы за мінімальны заробак. З 1 студзеня 2022 году ягоны 457 рублёў.

Дзяржаўная падтрымка дзяцей – гэта перадусім гарантыі і сацыяльна-эканамічная падтрымка сем’яў.

Як піша інфармацыйная агенцтва Белта на першае дзіця плацяць 35% сярэднемесячнага заробку за квартал 540 рублёў. На другога і наступных дзяцей – 40%, што складае 617 рублёў. На дзіця з інваліднасцю – 45%, а гэта 694.

clutch.net.ua

У водпуску па даглядзе за дзецьмі знаходзяцца больш за 225 тысяч беларусаў. Дзяржаўная падтрымка дзяцей, падаецца, як гарантыі і сацыяльна-эканамічная падтрымка семʼяў, якія іх гадуюць.

«Чамусьці забываюць, што дэкрэтніцы таксама мусяць неяк выжываць»

Магілёў.media папрасіла некалькіх жанчын, якія ў дэкрэтным водпуску, расказаць, на што хапае дзяржаўнай дапамогі. Усе яны штомесяц атрымліваюць прыкладна адну суму, троху большую за 540 рублёў.

Па іх словах сям’і, якія наважваюцца на папаўненне мусяць разлічваць самі на сябе. Яны катэгарычныя: дзяржаўнай дапамогі не хапае на месяц. Спадзеў толькі на заробак мужа.

«Гаворачы пра дзяржаўную дапамогу на дзіця, чамусьці забываюць, што маці таксама мусяць неяк выжываць», – адзначаюць яны.

Паводле нашых суразмоўніц 350 рублёў ідзе на першачарговыя для дзяцей патрэбы, перадусім харчаванне. Яны адзначаюць, што стараюцца купляць для дзяцей свяжэйшыя харчы, цэны на якіх апошнім часам растуць «неадэкватна хутка». Часам толькі на харчаванне ідзе больш за 200 рублёў, заўважаюць жанчыны.

rubryka.com

Абутак і адзежа, працягваюць яны, хоць і не набываецца штомесяц, але часам такія пакупкі забіраюць усю атрыманую дзяржаўную дапамогу. Асабліва тое тычыцца міжсезоньня, бо дзеці растуць. Кошт абновы пачынаецца ад 50 рублёў.

120 рублёў, лічаць яны, ідзе на падгузнікі і яшчэ шэсцьдзесят на вільготныя сурвэткі. 100-150 ідзе на розныя забавы для дзіцяці.

«Безумоўна можна абысціся і проста цацкамі, але дзецям трэба пазнаваць свет, ведаць, што яны не адны ў ім. Вадзіць у забаўляльныя цэнтры, там знаёміць з іншымі дзецьмі. Такія вандроўкі, самі разумееце, не танныя», – кажуць суразмоўніцы.

На аднаразовую дапамогу набылі валюту

У публікацыі Белта адзначаецца, што па нараджэнні дзіця выплочваецца аднаразовая дапамога, якая складае 10 бюджэтаў пражыткавага мінімуму – гэта больш за 3 тысячы рублёў, а як народзіцца другое і трэцяе, то 14 бюджэтаў – 4,5 тысячы рублёў.

clutch.net.ua

Нашы суразмоўніцы згадалі гэтыя выплаты і прызналіся, што набылі на іх валюту. Яны спадзяюцца, што гэтак уратуюць іх ад інфляцыі і выкарыстаюць неабходныя рэчы пазней.