Як буслы на Магілёўшчыне перажылі пахаладанне – расказалі спецыялісты

З наступленнем устойлівага пахаладання ў Магілёўскім рэгіёне, рэдакцыю раённай газеты з Глуска завалілі зваротамі нераўнадушныя грамадзяне. Яны хваляваліся, з-за сітуацыі з падкормам буслоў, ці ёсць валанцёры, гатовыя выхадзіць птушак у сваіх пітомніках. Гэтае хваляванне можна зразумець – пасля кароткага пацяплення на нашы шыроты вярнулася сапраўдная зіма, у той час як многія віды птушак ужо паспелі міграваць. 

У раённай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя карэспандэнтам выдання “Радзіма” патлумачылі, што буслы здольныя перанесці мароз да 10 градусаў, а таксама могуць заставацца без ежы 7 – 10 дзён. Наогул жа, зараз на Магілёўшчыне адкрыты вадаёмы і рэкі, дзе буслы могуць карміцца. Таксама яны здабываюць сваю ежу на праталінах у палях, уздоўж аўтадарог. Палююць на мышэй, падбіраюць збітых аўтамабілямі дробных птушачак.

Калі ж нехта хоча ўсёж-такі накарміць буслоў, якія стаяць на вуліцах і каля дамоў, то трэба ведаць, што буслы любяць рыбу, добра ядуць курыныя галовы і шыі. 

Аднак, калі птушкі сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе, гэта значыць што яны відавочна знясіленыя і ўжо нават не могуць узляцець, то спецыялісты рэкамендуюць узяць іх у памяшканне да хатняй птушкі, да курэй ці качак.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц

На Магілёўшчыне ўжо каторы раз ратуюць буслоў

Буслы перыядычна становяцца закладнікамі блізкага пражывання з аб’ектамі чалавечай інфраструктуры. Паведамленні пра трапіўшых у пастку птушак штогод паяўляюцца ў розных рэгіёнах Беларусі.

Два такіх выпадках адбыліся ў Магілёўскай вобласці.

Бусла, які заблытаўся і захрас на воданапорнай вежы, заўважылі жыхары аграгарадка Скрыпліца Кіраўскага раёну. Выратавальнікам давялося падымацца да буслінага гнязда з дапамогай вышкі. Выявілася, што адна з лап улюблёнай беларусамі птушкі заблыталася ў вяроўцы, – паведамляе абласное Упраўленне МНС.

Днём раней бусла ратавалі ў Клімавіцкім раёне. Птушку заўважылі на электрычным слупе ў аграгарадку Малашковічы. Супрацоўніку МНС хапіла трохкаленнай лесвіцы, каб дабрацца да бусла і вызваліць, піша газета «Родная ніва».