25 снежня па Магілёўскай вобласці пракаціліся адразу некалькі пажараў – у Магілёве, Краснаполлі, Асіповіцкім і Круглянскім раёнах. У Магілёве вечарам на каталіцкае Раство загарэўся дом на вуліцы Лагоды, а таксама гараж на вуліцы Сіманава. У першым выпадку дом захапіўся полымем ад награвальнага катла. Ніхто з жыхароў не пацярпеў – пабачыўшы дым, гаспадар сабраў рэчы і дакументы і вывеў сям’ю на вуліцу.
У Асіповіцкім раёне пажарам быў знішчаны дом пенсіянеркі ў аграгарадку Каменічы. 75-гадовая жанчына пачула трэск за вакном і патэлефанавала суседзям. Тыя пабачылі, што гарыць хата і пачалі ратаваць пенсіянерку. Паколькі шляхі для эвакуацыі былі ўжо задымленыя, жанчыну прыйшлося выцягваць праз вакно – паведамляе прэс-служба МНС.
Фота: МНС