На вадаёмах Мсціслаўшчыны былі ўстаноўлены абмежаванні і забароны на аматарскае рыбалоўства. На рацэ Віхра каля Мсціслава затрымалі мужчыну, які вырашыў парушыць гэтую забарону.
З дапамогай лодкі і трох прыладаў рыбалоўства, што ў народзе называюць “тэлевізар”, мужчына вылавіў з вадаёма аднаго галаўня.
У выніку на рыбака склалі адміністрацыйны пратакол, згодна якому яму пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў – паведамляе мсціслаўская раённая газета “Святло кастрычніка”.
Фота: “Святло кастрычніка”.