У доме па вуліцы Энгельса ў Мсціславе 73-гадовая пенсіянерка не справілася з агнём. Жанчына абагравала памяшканне, запаліўшы камфорку на пліце і грэла над ёй рукі. У нейкі момант на пенсіянерцы загарэўся рукаў курткі. Жанчына скінула яе з плеч, але агонь імгненна ахапіў і саму куртку, і іншыя прадметы на падлозе. На момант, калі прыехалі ратавальнікі, кватэра пенсіянеркі палала адкрытым агнём, а сама жанчына выскачыла на вуліцу – паведамляе прэс-служба МНС.
Фота: МНС