Цікаўны хатні гадаванец дапамог 16-гадовай дзяўчыне ў Клімавічах выжыць на пажары.
Пра незвычайны выпадак выратавання на пажары распавядае прэс-служба МНС. Днём 26 красавіка ў Клімавічах адбылося ўзгаранне ў чатырохпавярховым жылым доме на вуліцы 50-годдзя СССР. Па пажарнай лесвіцы, з задымленай кватэры была выратаваная дзяўчына 2009 года нараджэння.
Як распавяла сама падлетак, пра ўзгаранне яе “папярэдзіла” хатняя котка. Жывёла западозрыла нешта няладнае і падышла да дзверы пакоя, у якім яны разам знаходзіліся. Дзяўчына вырашыла паглядзець, што творыцца за дзвярмі і ўбачыла моцнае задымленне кватэры. З-за гэтага дыму яна не змагла самастойна пакінуць кватэру, таму ратаваць яе прыйшлося пры дапамозе лесвіцы і маскі. Прычынай пажару лічыцца няспраўнасць электраправодкі ці электраабсталявання. Што стала з коткай – не паведамляецца.
Фота: МНС