У працоўным калектыве больш за 1 тысячу чалавек з’явіцца інструктар па фізічнай культуры і спорту.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімер Цумараў даручыў увесці ў штат прадпрыемства адпаведную стаўку. Памер заробку для такога супрацоўніка застаецца невядомым.
Цумараў лічыць, што праводжанай у горадзе фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай працы не дастаткова. Яго не задавальняе, што фізкультурай і спортам займаецца толькі крыху больш за чвэрць насельніцтва і толькі ў 14 арганізацыях ёсць інструктары па фізічнай культуры і спорту.
Як вынікае з публікацыі на сайце газеты «Веснік Магілёва» кіраўніка мясцовай уладнай вертыкалі не столькі клапоціць здароўе гараджан, колькі не загружанасць спартовых аб’ектаў.
«У нас у горадзе ўнікальная спартовая база, трэба выкарыстоўваць усе яе рэсурсы, – арыентуе ён падначаленых. – А з прадпрыемствамі трэба шчыльней працаваць, максімальна прыцягваць людзей да актыўнага ладу жыцця».
Чыноўнік даў распараджэнне ўвесці ў статны расклад стаўку інструктара па фізічнай культуры і спорту ўва ўсе працоўныя калектывы з колькасцю працаўнікоў больш за 1 тысячу.
На яго погляд інструктары далучыць працоўныя калектывы да фізкультуры і спорту.