Дырэктар сельгаспрадпрыемства купіў нібыта для гаспадаркі два трактары, якіх у ёй не пабачылі. За тэхніку было заплачана больш за 90 тысяч рублёў з бюджэту сельгаспрадпрыемства. Працэс над абвінавачаным у карупцыйным злачынстве зрабілі паказным.
Справу аграрніка з Дрыбініскага раёну разглядалі на выязным судовым пасяджэнні, на якое склікалі кіраўнікоў іншых сельгаспрадпрыемстваў.
59-гадовы кіраўнік гаспадаркі, імя якога не называецца, у канцы жніўня 2020 года «у парушэнні патрабаванняў статуту прадпрыемства, без узгаднення з назіральным саветам, не пераканаўшыся ў фінансавых магчымасцях прыватнай камерцыйнай арганізацыі», заключыў з ёй дамову на набыццё двух трактароў МТЗ, паведамляе прэс-служба пракуратура.
Аграрнік віну прызнаў часткова, але аплаціў нанесеную сваім злачынствам шкоду.
Яго асудзілі на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Ён мае сплаціць штраф у 9600 рублёў. Яму забаронена займаць кіроўныя пасады цягам 5 гадоў.
У абвінавачанага застаецца шанец абскардзіць вырак.
Фота з адкрытых у інтэрнэце крыніцаў