Прадаўцы стаміліся перапісваць цэннікі, таму вынайшлі спосаб аблягчыць сабе працу.
«У сувязі з пастаянным ростам курсу валют актуальныя цэны ўдакладняйце ў прадаўца», – такой аб’явай сустракаюць пакупнікоў у краме аднаго з беларускіх гарадоў.
Тым часам, урад высільваецца, каб адвучыць бізнес і насельніцтва ад валютнага погляду на фармаванне цаны. З’явілася нават «стратэгія дэдалярызацыі». Самі ўрадоўцы, аднак, не зусім упэўненыя, што іх намаганні даюць плён.
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка неяк прызнаўся: ««Яна ідзе няпроста».
«З усіх краін ЕАЭС менавіта, беларусы адрозніваюцца такой унікальнай псіхалагічнай прыхільнасцю да яго (долара). Ні ў РФ, ні ў Казахстане, ні ў Арменіі такой прыхільнасці няма. Напэўна, так гістарычна склалася», – тлумачыў старшыня ўраду адданасць беларусаў валюце.