2 верасня пасадачны апарат Vikram і месяцаход Pragyan, якія складаюць місію высадкі на паўднёвым полюсе Месяца “Чандраян-3” былі пераведзены ў «спячы рэжым», каб абараніць іх электрычныя кампаненты падчас жорсткай двухтыднёвай ночы.
Надзеі на «паўторнае абуджэнне» індыйскага пасадачнага апарата на Месяц знікаюць пасля таго, як індыйскія навукоўцы не змаглі ўсталяваць сувязь з касмічным караблём, паколькі ён перайшоў у рэжым адключэння, каб выжыць ва ўмовах халодных месяцовых начэй.
Індыйская місія “Чандраян-3” здзейсніла гістарычную пасадку на паўднёвым полюсе Месяца ў жніўні пасля 40-дзённага падарожжа. Пасля гэтага лунаход больш за тыдзень збіраў дадзеныя з паверхні Месяца. Ён прайшоў адлегласць у 100 метраў, перадаючы выявы і дадзеныя назад на Зямлю, і пацвердзіў наяўнасць на спадарожніку нашай планеты серы, жалеза, кіслароду і іншых элементаў.
2 верасня пасадачны апарат Vikram і ровер Pragyan былі пераведзены ў «спячы рэжым», каб абараніць электрычныя кампаненты падчас жорсткіх умоў месяцовай ночы, якая доўжыцца два тыдні, і тэмпература на паверхні падае да -250 градусаў Цэльсія.
Аднак з тых часоў навукоўцы ISRO не змаглі звязацца з робатамі і заявілі, што «надзеі на іх адраджэнне слабеюць». Па словах навукоўцаў, верагоднасць таго, што прылады вытрымаюць маразы, складае каля 50%.
«Намаганні па наладжванні сувязі з пасадачным апаратам Vikram і марсаходам Pragyaan будуць працягвацца» — заявілі навукоўцы з Індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў (ISRO) . Яны паведамілі, што ISRO будзе працягваць намаганні па ўстанаўленні сувязі з касмічным караблём да 30 верасня, калі запланаваны наступны заход Месяца, піша Guardian.
Фота з адкрытых крыніц