27 красавіка 1347 года ў Вільні прыняў пакутніцкую смерць Антоній — адзін з трох віленскіх пакутнікаў (беларускія святыя Іаан, Антоній і Яўстафій. У ліпені 1993 г. часціцы мошчаў віленскіх пакутнікаў былі закладзены ў абраз трох віленскіх пакутнікаў і перанесены ў Мінскі Свята-Петра-Паўлаўскі сабор.
27 красавіка 1584 года памёр князь Мікалай Радзівіл YI Руды (1512-1584), ваенны, палітычны, рэгілійны і грамадскі дзеяч ВКЛ, распаўсюджвальнік на Беларусі ідэй кальвінізму, разграміў рускія войскі пад Улай (1564), блакаваў іх у Полацку (1564), выступаў супраць заключэння ўніі з Польшчай.
27 красавіка 1613 года заснаваны ўніяцкі кляштар ў Жыровіцах.
27 красавіка 1794 года пад час паўстання Т. Касцюшкі, войскі ВКЛ пад камандаваннем Стэфана Грабоўскага разбілі расійскія войскі.
27 красавіка 1849 года нарадзіўся Вітольд Цэраскі (1849-1925), беларускі астраном, піянер астрафотаметрыі.
27 красавіка 1878 года нарадзіўся Станіслаў Любіч-Маеўскі (1878-1941), грамадска-культурны дзеяч, педагог. Расстраляны фашыстамі ў снежні 1941 г. Стваральнік арганізацыі “Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве”, дырэктар гімназій ў шматлікіх гарадах Польшчы і Беларусі, аўтар 13 школьных дапаможнікаў, у т.л. беларускага буквара “Лемантар”.
27 красавіка 1900 года памёр Францішак Багушэвіч (1840-1900), грамадскі дзеяч, паэт, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, адзін з першых ідэёлагаў беларускага нацыяналізму, удзельнік паўстаньня 1863 г.
27 красавіка 1917 года памёр Лазар Заменгоф, лекар, вынаходнік мовы эсперанта, ураджэнец Беластоку, жыхар Гродна і Варшавы.
27 красавіка 1919 года польскія войскі занялі Гродна, дзе знаходзіўся Урад БНР і беларускае войска.
27 красавіка 1919 года ў павятовым Магілеве, які ўвайшоў у склад Гомельскай губерні РСФСР, пачалася мабілізацыя гараджан на барацьбу з войскамі адмірала А. Калчака – героя Першай Сусветнай вайны, палярнага даследчыка-гідрографа.
27 красавіка 1927 года прынята пастанова УЦВК і СНК СССР “Аб прапісцы грамадзян ў гарадскіх пасяленнях”, паводле якога грамадзяне падлягалі прапісцы пры прыбыцці ў горад на тэрмін ад 3 сутак.
27 красавіка 1930 года нарадзіўся Май Данцыг (1930-2017), народны мастак Беларусі, старшыня грамадскай камісіі па ставарэнні Мемарыяльнага комплекса “Яма” , віцэ-прэзідэнт Саюза беларускіх габрэйскіх арганізацый.
27 красавіка 1945 года войскі 1-га Беларускага фронту авалодалі магутным апорным пунктам абароны пад Берлінам – г. Патсдам.
27 красавіка 1945 года Беларусь прынята ў склад дзяржаў-заснавальнікаў ААН.
27 красавіка 1947 года памёр Валянцін Таўлай, паэт, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху.
27 красавіка 1966 года беларус, ураджэнец Магілёўскай губерні, міністр замежных спраў СССР Андрэй Грамыка стаў першым савецкім дзеячом, які сустрэўся з Папай Рымскім.
27 красавіка 1979 года ў Чавусах нарадзіўся Сяргей Новікаў, біятланіст, прызёр Алімпійскіх гульняў-2010, трохразовы чэмпіён універсіяды, двухразовы чэмпіён Еўропы.
27 красавіка 1992 года Беларусь стала членамі Міжнароднага валютнага фонду.
27 красавіка 2016 года заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ “Магілёўхімвалакно” і Іванаўскім хіміка-тэхналагічным ўніверсітэтам.
27 красавіка 2018 года Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №4 адсвяткавала 40-годдзе з дня аснавання. У якасці падарунка атрымала новы сучасны корпус (Першамайская, 1А).