13 чэрвеня 1611 года аб’яднаныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай вярнулі Смаленск – важны стратэгічны горад па шляху на Маскву.
Аблога трывала 20 месяцаў. Пад уладай маскоўцаў Смаленск знаходзіўся 97 гадоў. Па страце гораду яго пакінула багата заможных гараджанаў, якія аселі і ў Магілёве.
i.mycdn.me
13 чэрвеня 1702 года нарадзіўся Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» (1702-1762).
Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.
Як звяртаўся да кагосьці ўжываў слова «Рыбанька».
Аднавіў замак у Нясвіжы, збуранага шведамі ў 1706, дзейнасць Нясвіжскай друкарні, адкрыў Нясвіжскі кадэцкі корпус, заснаваў першыя ў ВКЛ мануфактуры, у тым ліку Слуцкую персіярню па вырабе шаўковых паясоў.
wikimedia.org
13 чэрвеня 1746 года ў нясвіжскай летняй рэзідэнцыі Альба адбылося прадстаўленне камедыі «Дасціпнае каханне» Францішкі Уршулі Радзівіл (1705-1753).
Аўтарка – першая прызнаная ў Вялікім Княстве Літоўскім жанчына-драматург, паэтэса і мастачка.
upload.wikimedia.org
13 чэрвеня 1834 года нарадзіўся Канстанцін Вераніцын (1834-1903).
Аўтар – сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
Аграном, педагог, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.
Канстанцін Вераніцын, былы прыгонны, які воляю лёсу атрымаў свабоду і зрабіў затым неблагую кар’еру, напісаў дзівосную фантазію пра тое, што кожны, нават вонкава самы нязначны, чалавек мае права на свой Парнас.
У 2001 годзе на радзіме Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку пастаўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» і яе аўтара.
nlb.by
13 чэрвеня 1888 года нарадзіўся Антон Аўсянік (1888-пасля 1933).
Беларускі палітык і дыпламат, дзеяч БНР, сакратар Рады БНР, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, пасол сейма Польшчы, сябра Беларускага пасольскага клуба.
У пачатку 1930-х выехаў у БССР, быў арыштаваны ў 1933 годзе. Далейшы лёс невядомы.
wikimedia.org
13 чэрвеня 1889 года нарадзіўся Павел Жаўрыд (1889-1939).
Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання, журналіст.
У 1918 годзе Жаўрыд у складзе камісіі правяраў дзейнасць Слуцкай ЧК і выкрыў шматлікія злоўжыванні.
Быў арыштаваны ЧК, сядзеў у Слуцкай, Бабруйскай, Смаленскай турмах. Арыштоўваўся таксама ў 1930 і 1937 гадах. Памёр у ГУЛАГу.
wikimedia.org
13 чэрвеня 1943 года забіты Юльян Саковіч (1906-1943).
Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў канспірацыйнай Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Беларускай Народнай Грамады. Вязень Бяроза-Картузскай вязніцы і савецкіх турмаў.
wikimedia.org
13 чэрвеня 1956 года нарадзіўся Леанід Тараненка.
Беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён свету. Уладальнік 19 сусветных рэкордаў, прычым два з іх – 266 кг у штуршку і 475 кг у дваябор’і – застаюцца неперасягнутымі і сёння.