Дзень у гісторыі. Паланёны полацкі князь Усяслаў Брачыславіч. Адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Памёр Міхал Федароўскі, этнограф, збіральнік беларускіх песенных і танцавальных мелодый

10 чэрвеня – Сусветны дзень мадэрну.

Задуманы для пашырэння ведаў пра мастацтва высокага стылю мадэрн у архітэктуры, жывапісу, паэзіі, музыцы, а таксама захавання яго спадчыны. Дапасаваны да дня памяці выдатных прадстаўнікоў мадэрну Антоніа Гаўдзі і Эдэна Лехнера.

У Магілёве стыль мадэрн прадстаўлены будынкам сялянскага зямельнага банку, у якім цяпер месціцца мастацкі музей імя Пятра Масленікава.

probelarus.by


10 чэрвеня – Міжнародны дзень геральдыкі.

Геральдыка, гербазна́ўства,спецыяльная гістарычная навука, якая вывучае паходжанне, развіццё, грамадска-прававое значэнне і фармаванне герба і інстытут яго карыстання.

Інтэнсіўнае развіццё геральдыкі ў Вялікім Княстве Літоўскім пачалося па ўкладанні Гарадзельскай уніі 1413 году. Тады 47 найбольш знатных родаў Княства атрымалі гербы.

У 17 стагоддзі распаўсюдзілася гарадская геральдыка. Уласныя гербы мелі больш за 100 беларускіх гарадоў. Буйнейшыя працы па геральдыцы: Анатоль Цітоў «Геральдыка беларускіх местаў», С. Расадзін, А. Міхальчанка «Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі».

Усе беларускія гарады на сёння маюць свае гербы.

s5.lot.aystatic.by


10 чэрвеня 1067 года Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча (1029-1101) і двух яго сыноў на сустрэчы ў Воршы (Ршы).

Гэта першая пісьмовая згадка пра Ворша.

Пры Ўсяславе Полацкае княства дасягнула сваёй магутнасці, быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.

Праз 4 месяцы пасля бітвы на Нямізе (1067), Яраславічы запрасілі Усяслава на перамовы, цалавалі крыж, што не зробяць благога. Але, як толькі Усяслаў пераплыў у чоўне Дняпро для перамоў, Яраславічы парушылі абяцанне і схапілі князя з сынамі, адвезлі ў Кіеў і кінулі ў земляную турму.

Праз 14 месяцаў, пад час паўстання 1068 году кіяўляне вызвалілі Усяслава і абвясцілі вялікім князем кіеўскім.

wikimedia.org


10 чэрвеня 1794 года ў Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага – выканаўчага органа паўстання 1794 году.

Заклікі Тадэвуша Касцюшкі да простага народу змагацца за незалежнасць выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў.

У сялян на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя, каб узняцца на абарону сваіх правоў.

Гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народу стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.

wikimedia.org

10 чэрвеня 1812 году ў Полацку адкрылася езуіцкая акадэмія.

Першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія дзейнічала да 1820 году.

wikimedia.org


10 чэрвеня 1910 года памёр Мікалай Нікіфароўскі (1845-1910).

Беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, сябра геаграфічнага таварыства, таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, рэдактар часопісу «Этнографическое обозрение», паплечнік па даследаваннях магілёўца Паўла Шэйна (1826-1900).

Аўтар грунтоўных у 8 частках «Нарысаў Віцебскай Беларусі!», «Нарысаў простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку», «Простанародныя прыкметы і павер’і, прымхлівыя абрады і звычаі, легендарныя паданні пра асобы і мясціны» (2307 народных прыкмет, павер’яў, забабонаў, абрадаў, звычаяў).


10 чэрвеня 1917 года ў Менску выйшаў першы нумар газеты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

Беларускамоўная грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку выдавалася Беларускім нацыянальным камітэтам, потым Таварыствам беларускай культуры да лістапада 1918 года. Газета закрылася па заняцці Менску бальшавікамі.

wikimedia.org


10 чэрвеня 1919 года ў Вільні на Беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны (9-10 чэрвеня) утворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны.

Орган палітычнага прадстаўніцтва беларускага нацыянальнага руху Заходняй Беларусі на чале К. Дуж-Душэўскім і М. Кахановічам.

Рада выступала ў абарону правоў беларусаў, спрыяла развіццю беларускай культуры, кааперацыі, займалася дабрачыннасцю на карысць пацярпелых ад вайны і дзяцей-сірот. У палітычнай дзейнасці прытрымлівалася актаў БНР.

wikimedia.org


10 чэрвеня 1923 года памёр Міхал Федароўскі. Нарадзіўся ў 1923 годзе.

Беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг.

Сабраў каля 1,5 тыс. беларускіх песенных і танцавальных мелодый, 5 тыс. беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, загадак, выданых у 8-томнай рабоце «Люд беларускі», аўтар этнаграфічнай працы «Пружана і яе ваколіцы».

wikimedia.org


10 чэрвеня 1958 года нарадзіўся Васіль Аўраменка.

Магілёўскі беларускамоўны паэт, бард, пісьменнік, урач-неўрапатолаг.

Сталы аўтар часопісу «ARCHE», удзельнік, бардаўскіх канцэртаў, сябра клубу аматараў гісторыі і падарожжаў «Чароўны ўспамін», аўтар паэтычных зборнікаў, кнігі пра сваё інтымнае жыццё.

lit-bel.org


10 чэрвеня 2020 года памёр Валерый Гаркуноў. Нарадзіўся ў 1947 годзе.

Глебазнавец, краязнавец, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар МДУ імя А. Кулышова, член геаграфічнага таварыства і таварыства глебазнаўцаў, галоўны рэдактар часопісу «Магілёўскі мерыдыян». Даследчык глеб Магілёўскай вобласці, аўтар 50 прац па структуры глебавага покрыва вобласці і ўсходняй Беларусі.

У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу Вікіпедыя