Большая Королевка

Дзеці ў Горацкім раёне палілі петарды і спалілі 20 тон саломы

Калі сталі заканчвацца запалкі, трое школьнікаў развялі касцёр каля скірды з саломай – каб захаваць агонь. Ён і перакінуўся на 20 тон саломы, што стаялі ў полі.

Вечарам 21 жніўня тры падлеткі ў Горацкім раёне каля вёскі Вялікая Каралёўка гуляліся, падпальваючы петарды – паведамляе прэс-служба МНС. Калі запалкі ў іх сталі заканчвацца, дзеці вырашылі развесці касцёр, каб захаваць агонь. Касцёр яны развялі якраз каля скірды з саломай, у якой ляжала 20 тон рулонаў. Неўзабаве агонь перакінуўся на салому, яна ўспыхнула, а дзеці спалохаліся і ўцяклі. Дзядуля аднаго з хлопцаў і выклікаў пажарных, якія змаглі выратаваць толькі палову скірды.

Фота, відэа: МНС