Іх пачалі прымацоўваць да сценаў жылых дамоў у людных месцах. Набыць вады цяпер можна не заходзячы ў краму.
Фотаздымак такога апарату даслаў у Магілёў.media адзін з чытачоў. Паводле яго нявідалую рэч большасць мінакоў пакуль толькі аглядае. Некаторыя параўноўваюць яе з тымі, што прадавалі газаваную ваду за савецкім часам.
Прызнацца, адзначае чытач, не кожны наважваецца, «набраць» з аўтамата вады, бо не ведае, як ён працуе.