Пасярод ночы жыхар вёскі Новы Востраў Клічаўскага раёна і яго сябар прачнуліся з-за трэску шыфера – гарэў сарай. Напярэдадні вечарам да гаспадара дома ламілася мясцовая жыхарка, 51-гадовая жанчына. Яна спачатку грукацела ў дзверы, затым паленам разбіла вакно. Пасля гэтага мужчына запусціў яе нарэшце ў свой дом, і жанчына накінулася на яго з кулакамі, патрабуючы вярнуць пазыку ў 100 рублёў.
Госць гаспадара дома здолеў выпхнуць скандалістку на вуліцу, але напаследак яна пракрычала, што калі мужчына не верне ёй пазыку, то спаліць хату.
Гаспадар дома і яго госць працягвалі адпачываць у хаце і па чарзе выходзілі на двор. Абодва заўважалі, што ў сараі дыміцца сена. Спачатку гаспадар прытаптаў лёгкае ўзгаранне і вярнуўся дахаты. Потым дым з вагнём у сараі пабачыў госць – і заліў сена вядром вады. Але пасярод ночы палыхнула яшчэ раз – паведамляе звязаны з сілавікамі Тэлеграм-канал.
Але самае цікавае ў тым, што гаспадар дома сцвярджае, што ніякай пазыкі ў жанчыны ён не браў.
Фота з адкрытых крыніц