Народны фотаклуб “Радуга” абвясціў вынікі штогадовага гарадскога конкурса навагодніх паштовак. Іх тэма – адчуванні года мінулага і надзеі на наступны год.
Сёлета прафесіяналы і аматары даслалі свае працы з Магілева, Мінска, Гродна, Асіповіч, Аўстраліі, Літвы, Масквы, Філадэльфіі. Усяго было даслана 80 паштовак ад 30 фатографаў.
Найбольш уразілі журы і былі прызнаны лепшымі паштоўкі Генадзя Карчэўскага (на вокладцы). Прыемна, што адзін з самых аўтарытэтных магілёўскіх фатографаў працягвае займацца творчасцю.
Другой была прызнана праца з гістарычным і нацыянальным каларытам Яфіма Чарнаглаза.
Прызавое месца заняла шматзначная праца легендарнага магілёўскага майстра фатаграфіі Аляксандра Ліціна.