развалины

Вось такія руіны будуць заўтра прадавацца ў Магілёве. Але кошт – ашалець

Магілёўскі гарвыканкам праводзіць 3 кастрычніка аўкцыён па продажы нежылога памяшкання на завулку Паўднёвым-1 (гэта каля праспекта Дзімітрава і вуліцы Залуцкага). Дом пад нумарам 36а пазначаны ў дакументах аўкцыёна як “нежылы, пусты”. Як можна пабачыць на здымку, аб’ект уяўляе сабой разваліны недабудаванага, альбо згарэлага памяшкання. Разам з тым, стартавы кошт сягае 37 000 рублёў за дом разам з участкам. Пазнаёміцца з умовамі аўкцыёна можна тут.

Таксама ў рубрыцы падобных продажаў на сайце гарвыканкама можна сустрэць больш даступныя варыянты. Так, дамы па вуліцах Крэнкеля і Падгорнай прапаноўваліся нядаўна за 4 400, 3 500 рублёў адпаведна.

Фота: yandex.by