У Шклоўскім раёне мужчына загінуў на пажары

Вечарам 18 студзеня ў аграгарадку Дабрэйка Шклоўскага раёна падчас пажару загінуў 45-гадовы мужчына. На момант, калі прыехаў экіпаж выратавальнай брыгады, дом гарэў адкрытым полымем. У хаце пражывалі мужчына 1978 года нараджэння і яго сужыцельніца, уласніца сядзібы. Паведамляецца пра гібель аднаго толькі мужчыны. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС, скрыншот