Пах язміну аказвае пазытыўны ўплыў на ўзаемаадносіны мужа і жонкі. Хочаце даведацца пра расьліну болей, чытайце далей.
Чытачка Магілёў.media даслала серыю фотаздымкаў з беларускім, як падкрэсльнена ў допісе, язмінам. Яна адзначае, што некалькі дзясяткаў гадоў таму высадзіла куст гэтай расліны і цяпер цешыцца з яе водару.
Жанчына заўважае, што язмін пры пад’езьдзе, зрабіў яго ўлюблёным месцам для сэлфі. Часам, піша яна, мінакі ўкрадкай наломваюць сабе букет.
Магілёў.media сабраў колькі цікавостак пра язмін і дапоўніў імі допіс чытачкі.
Язмін – дэкаратыўны куст з белымі пахучымі кветкамі сабранымі ў невялікія гронкі. Той язмін, які ведае большасць беларусаў, паходзіць з трапічных, цёплых рэгіёнаў Еўразіі, Афрыкі і Акіяніі. Расліна шырока культывуецца, бо мае характэрны водар сваіх кветак.
Назва «язмін» паходзіць ад персідскага слова «ясемін», якое азначае духмяная кветка. Гэта таксама і персідскае жаночае імя.
Расьліна, нібыта, трапіла з далёкіх краёў спачатку ў Егіпет больш за 1000 гадоў таму. Знаўцы кажуць, што адзін з кітайскіх імператараў меў слабасць да водарам язміну, які рос у ягоным палацы.
У канцы XV стагоддзя язмін вырошчвалі для каралёў Афганістану, Непалу і Персіі.
Язмін – кветкай кахання.
У Еўропе, як тое праверыць цяжка сказаць, Язмінам першым завалодаў герцаг Тасканскі. Вырошчванне расліны трымалася ў сакрэце. Аднак, ягоны садоўнік выкраў кветку для сваёй каханай. З таго часу тасканскія дзяўчыны ў дзень вяселля ўпрыгожваюць сябе язмінам. Ці не прыгожа?
Язмін з даўніх часоў лічыцца кветкай кахання. Гэта кветка-афрадызіяк. Хочаце верце, а хочаце не, але яна стымулюе сексуальную пажаднасць і ўзмацняе палавую актыўнасць. Кажуць, што пах язміну аказвае пазытыўны ўплыў на ўзаемаадносіны мужа і жонкі.
Язмін ратуе дэпрэсіі, бессані.
Пах яго кветак надае адчуванне дабрабыту, падбадзёрвае, паляпшае агульнае самаадчуванне. Стымулюе творчасць і нараджэнне арыгінальных ідэяў. Дапамагае адаптавацца ў незнаёмым становішчы, дапамагае пераадолець стамляльнасць і цягліцавую напругу.
Кветкі Язьміна выкарыстоўваюцца ў араматэрапіі для лячэння дэпрэсіі, бессані.
У хрысціянскай культуры язмін – сімвал грацыі, элегантнасці. Яго лічаць кветкай Панны Марыі.
Язмін хутка расце, але ў адрозненні ад плюшчу ці нават гліцыніі, іх памер кантралюецца лёгка. Дастаткова час ад часу яго абразаць ці абломваць.
У фотаальбоме Магілёў.media – сабраныя фотаздымкі, дасыланыя чытачамі. Так павялося, што іхныя аўтары суправаджаюць свае работы невялікімі допісамі. У асноўным тлумачаць, чаму вырашылі сфатаграфаваць той, ці іншы ўпадабаны вобраз. Як і раней чакайма фотаздымкай і допісаў да іх у паштовай скрынцы [email protected].