У розных рэгіёнах Беларусі свята называюць Маслёнка, Сырніца, Цалавальніца, Аб’ядуха, Ясачка, Перабуха, Цукровыя вусны, Вясёлая і Сумленная.
Народнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 26 лютага, бо праводзіцца за восем тыдняў да Вялікадня (16 красавіка 2023) і за тыдзень да Вялікага паста. Масленічны тыдзень у гэтым годзе прыпадае на 20-26 лютага.
Карані свята сыходзяць да паганскіх часоў, да ўшанавання бога Велеса – заступніка жывёлы.
Царкоўны каляндар на люты зафіксаваў святкаванне Масленіцы, дзе яна фігуруе як “Сырны тыдзень”. У дні святкавання Масленіцы сялянскі стол меў шмат малочных прадуктаў, паколькі на ўжыванне мяса на святочным тыдні накладвалася табу. Ішоў суцэльны тыдзень, калі елі скаромную ежу, праўда, у сераду і пятніцу посныя дні адмяняліся.
Масленіца – падрыхтоўчы тыдзень да Вялікага паста.
Традыцыі Масленіцы па днях тыдня традыцыйна такія.
Панядзелак – сустрэча. У гэты дзень узводзілі снежныя горы, будавалі арэлі і балаганы, усталёўвалі слупы, па якіх затым узбіраліся хлопцы, каб паказаць сваю ўдаласць і зарабіць каштоўны падарунак. Майстравалі з падручных матэрыялаў пудзіла Зімы, якое насілі па вуліцах, каб потым спаліць.
Ужо ў першы дзень масленічнага тыдня выпякалі першы святочны блін. Яго традыцыйна аддавалі маламаёмасным – за памін душ памерлых сваякоў.
Аўторак – зайгрышы, або сватаўство. Другі дзень масленічнага тыдня прысвячалі агледзінам. Час для сватаўства быў самы прыдатны, паколькі ў Вялікі пост вяселля не гулялі, бралі шлюб ужо пасля Вялікадня.
Серада – ласунка. Дзень цешчавых бліноў. Накрывалі шчодрыя сталы для гасцей, а маці жонкі пякла для зяця бліны. Чым багацейшы стол – тым больш цешча спрыяе мужу сваёй дачкі.
Чацвер – разгул. Пачатак святкавання Шырокай Масленіцы. Ладзіліся катанні на санях, кулачныя баі, скокі праз вогнішча, спевы і карагоды, бітвы за снежныя гарады.
Пятніца – цешчыны вячоркі. У гэты дзень цешча з візітам у адказ прыходзіла ў госці да зяця, прычым не адна, а з сяброўкамі. І ён павінен быць паказаць усю сваю павагу да маці сваёй жонкі і шчодра яе накарміць.
Субота – залоўкіны вячоркі. У перадапошні дзень масленічнага тыдня маладыя ятроўкі запрашалі да сябе ў госці заловак і іншых сваякоў мужа.
Нядзеля – дараваны дзень. У гэты дзень просяць прабачэння ў родных і знаёмых за нанесеныя за год крыўды.
Кульмінацыя свята – пад вясёлыя песні спальванне на вогнішчы пудзіла, які ўвасабляе адыходзячую зіму. А ўвечары паміналі памерлых.