Цыклоны нясуць пахаладанне, снег з дажджамі і вятры – надвор’е на тыдзень

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным пахмурнае, прахалоднае, з дажджамі і снегам надвор’е, якое прынясуць цыклоны Ёханэс і Хільмар з Еўропы. 

Да канца месяца цяпла чакаць не варта. Снегавое покрыва, якое амаль ужо растаяла, можа зноў пачаць фарміравацца. У аўторак узмацніцца вецер хуткасцю да 20 м/с.

У апошні тыдзень сакавіка цяплыні да +18  +20°С як у 2014 годзе і марозаў да -15  -17°С, як у 1958 годзе не прагназуецца. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце на 17 хвілін і дасягне 12 гадзін 57 хвілін. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе ў 6:36, зойдзе ў 19:33.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 27 сакавіка. У ноч з нядзелі на панядзелак ападкаў па вобласці не чакаецца, хаця ўжо днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай ад -1 да +4°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +2 +9°С, месцамі да +10 +15°С. На працягу сутак будзе пахмурна, месцамі ў першай палове дня з праясненнямі неба. Вятры паўднёвага напрамку хуткасцю да 5-10 м/с, пры парывах да 14 м/с. 

У аўторак 28 сакавіка надвор’е абяцае быць пахмурным, чакаецца дождж, месцамі дождж са снегам і снег. Будуць панаваць паўночна-заходнія вятры хуткасцю 15-20 м/с. Месцамі на дарогах галаледзіца. Уноч ад -1 да +4 °С, днём тэмпература +4  +9°С. Да ночы тэмпературы дасягнуць адмоўных значэнняў, месцамі да -4 °С.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 29 сакавіка, прагназуецца воблачнае надвор’е з дажджом, мокрым снегам. Уранні ад -2 -4 да  0°С, удзень ад 0° +1°С да +4°С. Месцамі на дарогах галаледзіца. На працягу сутак прагназуецца прыток паветраных мас з захаду і паўночнага захаду, хуткасць вятроў да 9 м/с.

У чацвер, 30 сакавіка, сіноптыкі прагназуюць пахмурнае надвор’е з дажджом і снегам. Вецер памяняе свій напрамак на паўднёвы. Хуткасць ветра да 7 м/с. Ноччу да -5°С, зрання каля 0 -3 °С, удзень да +3 +4°С, да ночы тэмпература панізіцца да 0°С. На дарогах галаледзіца.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 31 сакавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным пахмурнае з невялікімі дажджамі, але ўжо бяз снегу, на працягу дня надвор’е, з панаваннем заходніх вятроў хуткасцю 3-4 м/с. Раніцай да +1°С, днём да +5°С, увечары каля +5 °С, да ночы тэмпература можа панізіцца да +2 +3°С. 

Цягам усяго тыдня – прыбываючы месяц на небе.

Тэмпературы да +14°С, пахмурна, невялікія дажджы – прагноз надвор’я на уікенд.

На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць сярэднесутачныя тэмпературы блізкія да +6°С, з ваганнямі ноччу ад +4°С да +11°С, днём – да +12° +14°С. Будзе пераважаць пахмурнае, з невялікімі дажджамі надвор’е. 

З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 9 хвілін – з 12 гадзін і 25 хвілін 24 сакавіка да 12 гадзін 34 хвілін 26 сакавіка. У нядзелю сонца ўзыйдзе ў 6:47, зойдзе ў 19:21.

Сінаптычны прагноз на апошні рабочы дзень тыдня, 24 сакавіка: раніцай да +8 +11°С, удзень да +12 +14°С, уноч да +9 +11°С. Раніцай і ўвечары чакаюцца невялікія дажджы, днём – пахмурна, у асноўным без ападкаў. Вецер на працягу сутак хуткасцю да 3-6 м/с. На асобных участках дарог раніцай і вечарам у паніжэннях магчымы туман.

Суботняе, 25 сакавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным, уранні невялікі дождж. Раніцой тэмпература каля +9 +11°С, днём да +12 +14°С, ноччу ад +6 да +8°С. На працягу сутак будуць паступаць паветраныя масы з захаду, увечар – з усходу, хуткасць вятроў 2-5 м/с.

У нядзелю, 26 сакавіка, раніцай тэрмометры пакажуць +6 +9°С, удзень да +10°С, да ночы слупок тэрмометра панізіцца да +4 +5°С. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць паўднёва-аходнія і заходнія вятры хуткасцю да 3-5 м/с. Пахмурна, уранні чакаецца невялікі дождж. 

З пачаткам новага тыдня пачнецца павольнае паніжэнне тэмператур, пахмурнасць, дажджы. Да сярэдзіны наступнага рабочага тыдня слупок тэрмометра панізіцца да дзённых значэнняў каля 0°С, уноч да  -3°С.

Фота: mogilev.media

Наступае вясна – надвор’е на тыдзень

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць у асноўным пахмурнае з невялікімі дажджамі надвор’е, з тёплымі начамі да +4 +8°С і дзённымі тэмпературамі да +11 °С.

Цяплыні да +18 +20°С як у 1990 годзе і марозаў да -20 -24 °С, як у 1963 годзе не прагназуецца. 

Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце на 18 хвілін і дасягне 12 гадзін 25 хвілін, што паспрыяе прыходу большай колькасці сонечнай радыяцыі і праграванню глебы, а ад яе – паветра. Ужо ў канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе ў 6:42, зойдзе ў 19:17.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 20 сакавіка. У ноч з нядзелі на панядзелак ападкаў па вобласці не чакаецца, хаця ўжо днём месцамі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэрыторыі вобласці вільготныя паветраныя масы дасягнуць толькі ў сераду. Раніцай ад +1 да +6°С, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +8 +11°С, увечары будзе каля +7 +9°С, цёпла будзе і ўноч +4 +7°С. На працягу сутак будзе пахмурна. Вятры паўднёвага напрамку хуткасцю да 2-3 м/с. Убываючы месяц. Магнітнае поле спакойнае.

У аўторак, 21 сакавіка, у Дзень раўнадзенства, надвор’е абяцае быць пахмурным, без ападкаў з панаваннем заходніх вятроў хуткасцю 2-3 м/с, месцамі да 5 м/с. Раніцай тэмпература +4 +8°С, днём ад +7 да +9°С, увечар +7 +8°С, захаваецца цёплае надвор’е і ўноч +4 +6°С. Маладзік на небе. Магнітнае поле спакойнае.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 22 сакавіка, прагназуецца воблачнае надвор’е з невялікім дажджом у другой палове дня. Уранні  +4°С, удзень да +7  +9°С, уноч да +8°С. На працягу сутак прагназуецца прыток паветраных мас з паўднёвага захаду і поўдня. Хуткасць вятроў да 6–8 м/с. Маладзік на небе. Магнітнае поле спакойнае. 

У чацвер, 23 сакавіка, на Сусветны метэаралагічны дзень і Дзень працаўнікоў гідраметэаралагічнай службы Беларусі, сіноптыкі спадзяюцца, што надвор’е не прынясе сюрпрызаў. Вецер захавае свой паўднёва-заходні накірунак. Хуткасць ветра падрасце да 3-6 м/с. Прагназуецца пахмурнае даждлівае цёплае надвор’е. З рання да +8 +9°С, удзень  да +10 +11°С, да ночы тэмпература панізіцца да камфортных +6 +7°С. Снегавое покрыва амаль ўжо дэградаванае і снег застаецца ў паніжэннях рэльефа, у лясных гушчарах. Прыбываючы месяц на небе.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 24 сакавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным пахмурнае з невялікімі дажджамі на працягу дня надвор’е, з панаваннем цёплых паўднёва-заходніх вятроў хуткасцю 3-6 м/с. Раніцай +5 +6°С, днём да +7 +11°С, да ночы тэмпература панізіцца да  +5 +6°С. Прыбываючы месяц на небе.

Фота mogilev.media

Прагноз надвор’я на уікенд

Тэмпературы днём да +8° С, пераважна пахмурна, месцамі з праясненнямі, без ападкаў. Дзень амаль 12 гадзін. 

На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць сярэднесутачныя тэмпературы блізкія да +3°С, з ваганнямі ноччу ад 0 -2°С да +3°С, днём – ад +6°С да +8°С. 

Будзе пераважаць пахмурнае, галоўным чынам без ападкаў надвор’е. З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 8 хвілін з 11 гадзін і 55 хвілін 17 сакавіка да 12 гадзін 3 хвілін 19 сакавіка, ужо 19 сакавіка дзень будзе больш за 12 гадзін. У нядзелю сонца ўзыйдзе ў 7:05, зойдзе ў 19:08.

Сінаптычны прагноз на апошні рабочы дзень тыдня, 17 сакавіка: раніцай каля +2°С, удзень да +6 +7°С, увечары да +2°С, уноч да 0 -2°С. У першай палове дня чакаецца яснае надвор’е, у другой палове – воблачна, без ападкаў. Вецер на працягу сутак паўночны, паўночна-усходні, к вечару – паўднёва-усходні, хуткасцю да 2-4 м/с. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца, раніцай і вечарам у паніжэннях магчымы туман.

Суботняе, 18 сакавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным месцамі з невялікімі праясненнямі, без ападкаў. Раніцой тэмпература каля 0 +3°С, днём да +8°С, ноччу ад 0°С да +1°С. На працягу сутак будуць паступаць паветраныя масы з паўднёвага ўсходу, хуткасць вятроў 3-4 м/с.

У нядзелю, 19 сакавіка, раніцай тэрмометры пакажуць 0 +1°С, удзень да +8°С, да ночы слупок тэрмометра панізіцца да +2 +3°С. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць паўднёва ўсходнія вятры хуткасцю да 4-5 м/с. Пахмурна, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца.

Ранак панядзелка 20 сакавіка пачнецца з воблачнага з праясненнямі надвор’я, з вятрамі паўднёвага накірунка хуткасцю да 4 м/с, тэмпературамі +2 +3°С. У сярэдзіне дня чакаецца павышэнне тэмпературы да +7 +11°С. У другой палове дня, бліжэй да вечара пройдзе невялікі дождж.

Пацяплее, пройдуць дажджы і мокры снег, але зіма працягваецца – надвор’е на тыдзень

На новы рабочы тыдзень у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць неустойлівае надвор’е, з плюсавымі тэмпературамі. Яно будзе ў асноўным пахмурнае з праясненнямі, з невялікім снегам, мокрым снегам, дажджамі, што прывядзе да дэградацыі снегавога покрыва. 

Цяплыні да +10 +13°С як у 1961 і 2002 годах не прагназуецца. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце на 18 хвілін і дасягне 11 гадзін 55 хвілін.

https://yandex.ru/pogoda/mogilev?lat=53.894548&lon=30.330654 

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 13 сакавіка: раніцай -4 -7°С, удзень 0 +3°С, уноч  да +3 +4°С. Прагназуецца невялікі снег у першай палове дня і невялікі дождж – у другой. З рання воблачна з праясненнем, на працягу астатняга дня пераважна пахмурнае неба. Хуткасць ветра да 5-8 м/с. На дарогах галаледзіца.

У аўторак, 14 сакавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным, месцамі з кароткімі праясненнямі, з невялікім дажджом. Раніцай тэмпература +4 +5°С, днём ад +6 да +9°С, увечар +7 +8°С.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 15 сакавіка, прагназуецца воблачнае надвор’е з дажджом у другой палове дня. Уранні +1 +4°С, удзень да +7 +9°С, у ноч +2 +5°С. На працягу сутак прагназуецца прыток паветраных мас з паўднёвага ўсхода. Хуткасць вятроў да 6–8 м/с.

У чацвер, 16 сакавіка, вецер памяняе свой накірунак на паўночна-заходні з хуткасцю да 5 м/с, прагназуецца пахмурнае даждлівае надвор’е. З рання да +1+3°С, удзень да +6, да ночы тэмпература панізіцца да  0 +1°С. 

У апошні дзень працоўнага тыдня, 17 сакавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным пахмурнае з дажджом, а месцамі дажджом і снегам, надвор’е з панаваннем паўночна-заходніх вятроў хуткасцю 4-5 м/с. Раніцай каля 0°С, днём да +4 +6°С, да ночы тэмпература складзе 0 +1°С.

 Фота: mogilev.media

Тэмпературы ад -5°С да +5°С, снег, дождж. Прагноз надвор’я на уікенд.

На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць сярэднесутачныя тэмпературы блізкія да 0°С, з ваганнямі ноччу ад -5 -8°С да +3°С, днём – ад -3°С да +5°С. 

Будзе пераважаць пахмурнае неба. Пройдзе невялікі снег, пральецца невялікі дождж. З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 8 хвілін з 11 гадзін і 24 хвілін 10 сакавіка да 11 гадзін 32 хвілін 12 сакавіка. У нядзелю сонца ўзыйдзе а 7:22, зойдзе а 18:54.

Сінаптычны прагноз на апошні рабочы дзень тыдня, 10 сакавіка: раніцай каля -5 -8°С, удзень да -2  -4°С, уноч да 0 -3°С. Раніцой неба з праясненнямі, удзень у асноўным будзе пахмурным, у першай палове дня без ападкаў, у другой палове – невялікі снег. Вецер на працягу сутак усходні і усходне-заходні, хуткасцю да 4-7 м/с.  

Суботняе, 11 сакавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным. Удзень невялікі снег да вечара трансфармуецца ў невялікі доджд. Раніцой тэмпература каля +1 +3°С, днём да +4  +5°С, ноччу ад  +1  +3°С да -2°С. Прагназуецца рэкая змена вятроў з паўднёва-усходняга напрамку на заходні. Хуткасць ветру вырасце да 5-9 м/с, месцамі пры парывах – да 10 м/с і вышэй. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца.

Народныя прыкметы.

Калі птушкі ўюць гнёзды на сонечным баку дамоў і дрэў, значыць, лета будзе халоднае.

Калі пералётныя птушкі да гэтага дня вярнуліся з цёплых краёў, значыць быць багатаму ўраджаю хлябоў.

Пачынаюць ускрывацца буйныя рэкі.

Вярба суцэльная – да добрага ўраджаю.

У нядзелю, 12 сакавіка, раніцай тэрмометры пакажуць да -2°С, удзень 0  -1°С, да ночы слупок тэрмометра панізіцца да -2  -3°С. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць заходнія вятры хуткасцю да 5-8 м/с. Пахмурна, з рання магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца.

Пракоп (народны каляндар). Прыкметы.

На Пракопа каляіна пад капытамі каня праступаецца і санны шлях разбураецца.

Калі вярба распускаецца спачатку на верхавіне, то пасеў будзе добры і пачаць сеяць лепш крыху раней. А калі вярба на верхавіне распускацца не спяшаецца, то добрым будзе другі пасеў.

Пачынае стала капаць з дахаў. Час збору хваёвых нырак. Галінка хвоі чысціць у хаце застаялы за зіму паветра.

Ранак панядзелка 13 сакавіка пачнецца ў невялікага мароза -3 -4°С, з пахмурнасці. Трэба не забыць узяць парасоны – удзень прагназуецца невялікі дождж. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца.

Пахмурнасць, снег з дажджом – надвор’е на тыдзень

На новы рабочы тыдзень, на які прыпадае Жаночы дзень, у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць неўстойлівае надвор’е з невялікімі маразамі ўноч і блізкімі да нуля тэмпературамі удзень, у асноўным пахмурнае з праясненнямі, са снегам і мокрым дажджом. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце на 14 хвілін і дасягне 11 гадзін 24 хвілін.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 6 сакавіка: раніцай -1 -3°С, удзень каля 0 -1°С, уноч -1 -3°С. Прагназуецца невялікі снег, пахмурнае з праясненнямі неба ў першай палове дня, воблачнае надвор’е ў другой палове дня. Вецер заходні і паўднёва-заходні хуткасцю да 4-5 м/с. На дарогах галаледзіца.

Цімафей Веснавей (народны каляндар).

У даўніну лічылі, што ў гэты дзень вясна ўжо прыйшла і стаіць перад дзвярыма: “на Цімафея-вяснавея – цяплынь ля дзвярэй”.

Калі першы гром грымне пры паўночным ветры – да халоднай вясны, пры ўсходнім – да сухой і цёплай, пры паўднёвым – да цёплай.

Дажыць да Веснавея, а тамака і зіма не страшная.

Масавы прылёт гракоў.

У аўторак, 7 сакавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным, пераважна без ападкаў, з панаваннем паўднёва-заходніх і паўднёвых вятроў хуткасцю да 4-5 м/с, месцамі да 8 м/с. Раніцай тэмпература -1 -3°С, днём і ўвечар каля 0°С. На дарогах галаледзіца. Поўня на небе.

Прыкметы. Час цецерукоў выступаць з запеўкамі.

У сярэдзіне рабочага тыдня, на Жаночы дзень 8 Сакавіка, прагназуецца снег, снег з дажджом, пахмурнае надвор’е. Уранні -1 0°С, удзень каля +1°С, увечары да -2 -4°С. На працягу сутак чакаецца змена накірункаў руху паветраных мас з паўднёвага на паўднёва-заходні, заходні – да ночы. Хуткасць вятроў да 6-8 м/с. Поўня на небе.

Прыкметы. З 8 па 15 сакавіка магчымае вяртанне марозных дзён: “Сакавік месяц любіць куралесіць: марозам ганарыцца і на нос садзіцца”.

Самы час сарокам у лес ляцець, а цецерукам выступаць з запеўкамі.

Вераб’і галдзяць – месцы для гнёздаў дзеляць.

На рэках добры клёў.

У чацвер, 9 сакавіка, пры пануючых заходніх і паўднёва-заходніх вятрах хуткасцю да 5-7 м/с, прагназуецца пахмурнае марознае надвор’е з невялікім снегам. З рання да -4 -5°С, удзень -1 -2°С, ноччу да -3 -4°С.

Народныя прыкметы.

Вяртаюцца з цёплых краёў пералётныя птушкі, а ўбачыць жаўрука ці бусла ў гэты дзень – на шчасце.

Калі “рогі” ў Месяца стромкія і яркія, значыць быць марозу.

Калі дзяцел стукае ў сакавіку, то вясна будзе позняй.

Калі птушкі ўюць гнёзды на сонечным баку хат, значыць лета будзе халодным.

Фота mogilev.media

Моцны вецер, мокры снег – зноў аранжавы ўзровень небяспекі па ўсёй вобласці

Раніцай і ўдзень 4 сакавіка на большай частцы Магілёўскай вобласці – ўзмацненне заходняга ветру з парывамі да 15-20 м/с. Пройдзе снег, мокры снег, месцамі завіруха, на дарогах галаледзіца – папярэджваюць сіноптыкі.  

Тэмпература ўранні да -3 °С, удзень да +3°С, да вечара слупок тэрмометра упадзе да адзнакі -2  -3°С.

У нядзелю вецер крыху сцішыцца.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Тэмпературы блізкія да 0°С, пахмурна, снег. Прагноз надвор’я на першыя выходныя сакавіка.

На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць сярэднесутачныя тэмпературы блізкія да 0°С, ноччу да -3 -4°С, днём – да +3°С. 

Будзе пераважаць пахмурнае неба. Пройдзе снег. З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 8 хвілін з 10 гадзін і 54 хвілін 3 сакавіка да 11 гадзін 2 хвілін 5 сакавіка. У нядзелю сонца ўзыйдзе а 7:39, зойдзе а 18:41. Расце Месяц.

Самыя нізкія тэмпературы былі зафіксаваны ў гэтыя дні 1987 года, калі тэрмометры паказвалі ніжэй за -20°С, самыя высокія – ў 1995 годзе +10 +12°С.

Сінаптычны прагноз на апошні рабочы дзень тыдня, 3 сакавіка: раніцай каля 0°С, удзень да +1 +3°С, уноч да -2°С, неба ў асноўным будзе пахмурным, месцамі днём з праясненнямі, у першай палове снег, пад вечар – невялікі снег. Вецер на працягу сутак заходні, хуткасцю да 4-8 м/с. На дарогах галаледзіца.

Народныя прыкметы.

З’явілася звычайная аўсянка – набліжаюцца цёплыя вясновыя дні.

Суботняе, 4 сакавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным, са снегам. Раніцой тэмпература каля 0 -1°С, днём 0 +1°С, ноччу да -1 -3°С. Прагназуецца панаванне паўднёва-заходніх вятроў уранні, заходніх – на працягу астатняга дня. Хуткасць ветру вырасце да 6-8 м/с, месцамі пры парывах – да 10 м/с. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца.

Фядот (народны каляндар). Народныя прыкметы.

Снежныя заносы ў гэты дзень абяцаюць познія травы.

Калі на Фядота сустрэнеш у лесе белага зайца, значыць снег абавязкова выпадзе яшчэ.

Пачалі лётаць чайкі – хутка крыгаход.

У нядзелю, 5 сакавіка,  раніцай тэрмометры пакажуць да -3°С, удзень -1 -2°С, да ночы слупок тэрмометра панізіцца да -3 -4°С. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць заходнія вятры хуткасцю да 2-6 м/с, месцамі да 8 м/с. Пахмурна, снег.

Прыкметы.

Як не мяце мяцеліца – усё вясной павявае!

У гэты дзень варта берагчыся прастуд і іншых хвароб, бо па народных павер’ях, хвароба, якая прычапілася ў гэты дзень можа прывесці да самых сумных наступстваў.

Пачынае сок блукаць у клёне і бярозе.

Новы працоўны сакавіцкі тыдзень сустрэне нас пахмурным з невялічкімі марозамі надвор’ем.

Невялікія маразы зменяцца калянулявымі тэмпературамі, у асноўным будзе пахмурна

Надвор’е на бліжэйшыя дні – канец лютага, пачатак сакавіка.

На новы рабочы тыдзень, на які прыпадае першы тыдзень паста ў праваслаўных, канец лютага і пачатак сакавіка, у Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць неустойлівае надвор’е, з невялікімі маразамі ўночы і блізкімі да нуля тэмпературамі ўдзень, у асноўным пахмурнае, з праясненнямі і ападкамі. Працягласць дня з панядзелка да пятніцы вырасце на 18 хвілін і дасягне 10 гадзін 54 хвіліны.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 27 лютага: раніцай -6 -4°С, удзень каля -2 -4°С, увечар -5 -10°С. Прагназуюцца снегапады, пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Вецер днём заходні і паўночна-заходні, пад вечар – паўночны, які і прынясе паніжэнне тэмператур, хуткасцю да 3-5 м/с. На дарогах галаледзіца.

Кірыла (народны каляндар). Прыкметы.

Добрае надвор’е на Кірылу абяцае працяг маразоў.

У аўторак, апошні дзень месяца, 28 лютага, надвор’е абяцае быць пахмурным з праясненнямі, з невялікім снегам. Раніцай тэмпература -5 -10°С, але паўночна-заходнія вятры прынясуць з Балтыкі ужо павышэнне тэмператур да 0 +1°С. Хуткасць ветра 4-6 м/с.

Прыкметы. Вялікія ледзяшы прадказваюць, што вясна будзе доўгай.

У сярэдзіне рабочага тыдня і ў першы дзень сакавіка, будзе крышачку марознае з невялікім снегам, пераважна пахмурнае надвор’е. Уранні -1 -3°С, удзень -2 -3°С, увечары -4 -5°С. На працягу сутак працягнецца панаванне паўночна-заходніх вятроў хуткасцю да 3–5 м/с. Пераважна без ападкаў.

Прыкметы. Звычайна ўпершыню ў новым годзе з’яўляюцца кучавыя аблокі.

У чацвер, 2 сакавіка, пры пануючых заходніх вятрах хуткасцю да 5-7 м/с, з рання прагназуецца невялікі мароз да -5 -6°С, днём тэмпература падрасце да 0 +1°С, увечары каля 0°С. Пахмурна, пераважна без ападкаў.

Вялікапакутнік Фёдар. Прыкметы.

З гэтага дня варона пачынае будаваць гняздо.

Якое надвор’е на Фёдара, такое яна і ўлетку.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 3 сакавіка, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у асноўным пахмурнае без ападкаў надвор’е з панаваннем заходніх вятроў хуткасцю 3-5 м/с. Раніцай каля -1°С, днём да +1 +2°С, да ночы тэмпература будзе вагацца каля 0 -2°С.

Які сноп – пшанічны, жытні ці іншы пакрыецца больш інеем, на той і ўраджай будзе больш.

Птушку-аўсянку пачыталі, ды прыгаворвалі: “балёк у яе жаўтлявы, хрыбцік зялёны”.

З’яўленне звычайнай аўсянкі азначала набліжэнне цёплых вясновых дзён.