Хлопец са спушчанымі штанамі насіўся за бабулькай у Мсціславе

Пенсіянерка зрабіла заўвагу двум маладым жыхарам Мсціслава ў гарадскім парку Міру – яны на вачах у людзей спраўлялі малую патрэбу. У адказ на заўвагу з боку жанчыны адзін з іх, замест выбачэнняў, стаў бегаць са спушчанымі штанамі за пенсіянеркай. Дзеянні хлопца ацанілі ў мясцовым РАУС – на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства і цяпер пагражае штраф, грамадскія працы альбо арышт – паведамляе раённая газета “Святло Кастрычніка”.

Іншыя падзеі з крымінальнай хронікі ў мсціслаўскай глыбінцы, на якія звяртаю ўвагу выданне – мужчына ўзяў у пазыку 7 000 долараў, а аддаў толькі 1 000. А другі мужчына не разабраўся, як трэба ездзіць па скрыжаванні каля лясніцтва і звярнуўся ў міліцыю.

Фота ілюстрацыйнае