У Запарожжы працягваюць шукаць людзей пад заваламі разбуранага дома

Расійскія войскі атакавалі Запарожжа ў ноч на 2 сакавіка, адна з ракет патрапіла ў шматпавярховы жылы будынак. Зараз працягваецца выратавальная аперацыя.

У выніку прылёту ў адным з раёнаў Запарожжа быў зруйнаваны шматпавярховы жылы будынак. Пошукава-ратавальныя работы працягваюцца – піша рэсурс 061.ua. Вайскоўцы выратавалі пад заваламі 11 чалавек. З-пад разбураных будаўнічых канструкцый былі дэблакіраваны 2 загінулых.

10 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак, у тым ліку 1 дзіця. Зараз у бальніцах горада знаходзяцца 7 чалавек, у прыватнасці – цяжарная жанчына, якую разам з мужам выратавалі з абваленай кватэры на 4-м паверсе.

Фота з адкрытых крыніц.

Навіны пабрацімаў. У Мікалаеве ад расійскіх абстрэлаў паранена 9 чалавек. Яшчэ двое ў вобласці

Мікалаеў расійскія войскі сталі звыкла абстрэльваць уначы. Адзін са снарадаў трапіў у двор пяціпавярховага дому, адзін пад’езд якога знішчаны пажарам і выбухам. Разбураны і прыватны дом.


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.


У ноч на 11 верасня прыкладна ў 2.50 Мікалаеў зазнаў моцны абстрэл, спасылаючыся на кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Віталія Кіма, паведамляе выданне ONLINE.UA.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, 9 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, 3 з іх дагэтуль перабываюць у больніцы», – кажа Кім.

Па яго словаў атакаваныя былі і паселішчы вобласці. Там трываюць выратавальныя працы і вядома пра двух параненых. Адзін чалавек лічыцца зніклым.

Старшыня абласнога савету Ганна Замазеева піша ў сваім тэлеграм-канале, што на раніцу 11 верасня ў шпіталях Мікалаева перабывала 609 грамадзян, пацярпелых ад расійскіх абстрэлаў. Яшчэ 68 параненых лечацца амбулаторна.

За 200 дзён вайны Мікалаеў расійскія войскі не абстрэльвалі толькі 29. Апошнія 6 спакойных дзён былі на працягу апошніх двух тыдняў.


Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

Вайна ва Ўкраіне. Расія атакавала Харкаў. Забіта жанчына

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Ўкраіну Харкаў сістэматычна абстрэльваецца расійскімі войскамі. Эксперты мяркуюць: па горадзе страляюць, каб утрымліваць у рэгіёне ўкраінскія ўзброеныя сілы.

Уначы, 6 жніўня, расіяне абстралялі адзін з раёнаў Харкава. Ракета пацэліла ў прыватны дом. Пад яго заваламі ратавальнікі адшукалі цела жанчыны, паведаміў кіраўнік гораду Ігар Церахаў.

Ранкам ракетай быў разбураны шматпавярховы дом у цэнтры Харкава.

«Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца. На гэтую хвіліну шпіталізаваных няма», – напісаў у тэлеграм-канале старшыня Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Інфармацыйная агенцтва «УНІАН» нагадвае, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Ўкраіну Харкаў зазнае сістэматычна абстрэлы.

17 жніўня расійская ракета, трапіўшы ў трохпавярховы жылы дом, забіла 7 і 16 чалавек параніла. Сярод пацярпелых было 11-гадовае дзіця.

У горадзе пачалі ставіць прыпынкі-сховішчы для тых каго заспелі абстрэлы на вуліцы.

«УНІАН», спасылаючыся на звесткі брытанскай разведцы, піша, што расійскія войскі штодня абстрэльваюць горад, каб утрымаць на гэтым напрамку ўкраінскія сілы.