Забарона ўводзіцца па ўсёй краіне. Сігі пачынаюць нерасціцца, а самам пагражае зніжэнне папуляцыі, бо на зімоўку яны заміраюць у глыбокіх ямах вялікімі зграямі і становяцца лёгкай здабычай.
“Калі лёд скоўвае ваду рэк, азёр, вадасховішчаў, сом хаваецца ў паглыбленыя месцы, прыціснуўшыся да мяккага глею, і засынае, час ад часу варушачы сваімі плаўнікамі і доўгімі вусамі. – расказалі БелТА ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету – Залягаюць самы ў ямы часта даволі шматлікімі групамі. На іх часам кладзецца іншая рыба, нярэдка ў некалькі ярусаў.”
Забарона на лоўлю самоў будзе дзейнічаць у Беларусі па 31 сакавіка.
У прадстаўнікоў сямейства ласосевых, да якіх адносіцца чудскі сіг і рапушка, позняй восенню пачынаецца перыяд нерасту. Пагэтаму забараняецца прамысловае і аматарскае рыбалоўства сіга чудскага з 1 лістапада па 15 снежня, а з 15 лістапада па 20 снежня – рапушкі еўрапейскай.