Беларускім медыкам будзе павышаная заработная плата, устанаўленнем стымуляваных выплат, гаворыцца ў паведамленні прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваным 21 чэрвеня.
Паводле яго для рэалізацыі такіх намераў Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала праект пастановы, якая прадугледжвае ўвядзенне з 1 ліпеня дадатковай надбаўкі ўсім катэгорыям медычных работнікаў.
«Найбольшы яе памер прадугледжаны для дактароў і медычных сясцёр аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, участковай службы, прыёмных аддзяленняў, хуткай дапамогі, аддзяленняў для пацыентаў з інсультамі», – тлумачыць прэс-служба Лукашэнкі.
Але, згодна з распараджэннем Лукашэнкі, скасоўваюцца ковідныя даплаты. Тлумачыцца гэта «стабілізацыяй у краіне эпідэміялагічнай сітуацыі па інфекцыі COVID-19».
«Пры ковідзе максімальная надбаўка на стаўку складала 3 тысячы рублёў, цяпер яе прыбралі і максімальная надбаўка будзе крыху больш за 500 рублёў», – выказваецца адзін з медыкаў.
Ён цвердзіць, што яго калегі таксама не ў захапленні ад новаўвядзенняў. На ягоную думку пад абяцаннем надбавак проста ўразаюць медыкам заробкі.
Павышэнне заробкаў медыкам абяцаў міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч 16 чэрвеня. Ён тады не ўдакладняў наколькі ўзрастуць яны і прасіў дачакацца прыняцця канчатковага рашэння.
Урадовец адзначаў, што гэта напярэдадні прафесійнага свята «Дня медычных работнікаў» – падарунак ад Лукашэнкі, які «мы павінны адпрацаваць на працоўных месцы».
У Беларусі працягвае расці дэфіцыт медработнікаў. У краіне не хапае больш за 3900 урачоў-спецыялістаў. Таксама медсясцёр.
фота: encrypted-tbn0.gstatic.com