У Бабруйску з’явілася эратычная скульптура – але ніхто не ведае, хто яе паставіў

Малая архітэктурная форма ў выглядзе напаўаголенай дзяўчыны з’явілася на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Лібкнехта. Садовая скульптура размясцілася ў двары каля жылога дома – піша Bobr.by. Аднак ні мясцовыя жыхары, ні адміністрацыя ЖЭУ-2 горада Бабруйска, на тэрыторыі якога з’явілася пікантная скульптура, не змаглі назваць арганізацыю, што стаіць за незвычайным упрыгожваннем, адзначае выданне.

полуголая женщина

Адначасова, у двары гэтага ж дома па вуліцы Кастрычніцкай, 78 з’явіліся і іншыя малыя архітэктурныя формы – ярка пафарбаваныя бетонныя львы і фігурныя сметніцы. 

Бобруйск львы

урны

“А каля дуба, што на санаторыі Леніна, скульптура русалкі топлес. – падхапіў тэму нехта з незадаволеных чытачоў – Непрыгожа, пошла і непрыстойна.”

Мы знайшлі гэтую русалку. Як высветлілася, яе ўстаноўку ажыццявіла даволі паважаная арганізацыя – Бабруйскі дзяржаўны каледж імя Ларына.

Бобруйск русалка

Фота: bobr.by і з адкрытых крыніц