Магілёвец адпачываў з прыяцелем у яго на кватэры і забыў свой гаманец разам з пашпартам на лесвічнай пляцоўцы, куды выходзіў пакурыць. Міма праходзіла 40-гадовая жыхарка суседняй кватэры і, пабачыўшы чужы кашалёк, забрала з яго ўсе грошы – паведамляе Тэлеграм-канал абласнога УУС. Гэта былі 200 даляраў, расійскія і беларускія рублі на агульную суму каля 1 100 BYN. Частку сродкаў жанчына забрала сабе, а астатнія грошы схавала ў трумо, якое стаяла ў пад’ездзе.
Затым, зрабіўшы выгляд заклапочанай суседкі, яна стала шукаць уласніка пашпарта, абыходзячы кватэры ў пад’ездзе. Па фотаздыму ў пашпарце ёй удалося пазнаць 34-гадовага пацярпелага, які працягваў выпіваць разам з сябрам, не ведаючы пра прапажу. З гарачым энтузіазмам жанчына прапанавала разам пашукаць зніклыя з кашалька грошы. І частку сродкаў яны тут жа знайшлі, але іншую частку жанчына меркавала пакінуць сабе. Выкліканая пацярпелым міліцыя высветліла абставіны справы, пасля чаго супраць 40-гадовай жанчыны была ўзбуджаная крымінальная справа.