Прынамсі сёлета і ў наступным годзе.
«З 2020 году, калі пачалася пандэмія COVID-19, пасажырскія цягнікі між Вільнюсам і Мінскам былі спыненыя. З улікам усіх абставінаў у планы на 2023 год не ўваходзяць зносіны між сталіцамі Літвы і Беларусі», – тлумачыць прадстаўнік кампаніі LTG Link Катрына Дзікарайтэ.
Па яе словах, піша выданне Delfi, у кампанію Lietuvos gelezinkeliai зьвярнулася кіраўніцтва Беларускай чыгункі з прапановай аднавіць маршрут Вільнюс-Мінск.
Беларусь зацікаўленая ў аднаўленні пасажырскіх зносінаў з Літвой, Латвіяй і Польшчай, інфармавала ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства транспарту.
«З палепшаннем эпідэміялагічнай сітуацыі і скасаваннем абмежаванняў на перасоўванне грамадзян Беларусь неаднаразова прапаноўвала аднавіць міжнародныя пасажырскія перавозкі, але безвынікова», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Міністэрства транспарту ўказвае, што ў дапандэмійны час на перавозкі з Літвой, Латвіяй і Польшчай прыпадала 20 працэнтаў усіх міжнародных зносінаў краіны, што гаворыць аб іх запатрабаванасці, як у беларусаў, так і грамадзян краінаў-суседак.