Ля “Алімпійца” гарачую ваду далі на трэці дзень пасля адключэння

6 жніўня ў Магілёве пачаўся апошні этап адключэння гарачай вады. Трыццатнік, Саломінка, Крупская павінны былі карыстацца толькі халоднай вадой да 18 жніўня. Але ўжо на трэці дзень ў дамах у раёне “Алімпійца” з’явілася гарачая вада.

У прадпрыемстве цеплаэнергетыкі парталу mogilev in пацвердзілі, што выпрабаванні аператыўна правялі і гарачую ваду вярнулі, але не ва ўсе дамы, толькі туды, куды можна, і ў тыя, якія бліжэй да спарткомплекса. Паскораныя выпрабаванні звязаны ў тым ліку з II Гульнямі краін СНД.

Нагадаем, 10 жніўня ў  “Алімпіец” пачнуць з’язджацца каратысты , спаборніцтвы пройдуць 12 і 13 жніўня, расклад можна паглядзець тут.

Фота ілюстрацыйнае

Зацверджаны графік адключэнняў гарачай вады ў Магілёве

Гарачую ваду ў абласным цэнтры пачнуць адключаць з 10 траўня. 

Першымі мікрараёнамі стануць Рабочы пасёлак, Ямніцкі, Мір-1 і Мір-2, Спадарожнік, Казіміраўка, а таксама вуліцы Мянжынскага, Чалюскінцаў, Будаўнікоў, Касманаўтаў, праспект Міра ад гасцініцы “Магілёў” да Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Гарачая вада ў гэтай частцы горада будзе адсутнічаць 3 10 да 22 траўня.

З 4 па 16 чэрвеня планавыя адключэнні закрануць вуліцы Грышына, Крупскую (да жылых дамоў №№ 62б, 64, 51, 51а, 70), Ленінскую, Піянерскую, Першамайскую, астатнюю частку праспекта Міра да гасцініцы “Магілёў”, а таксама мікрараёна Юбілейны.

На бульвары Непакораных, вуліцах Астроўскага, Сіманава, Куцепава, Алтайскай, імя Лізы Чайкінай, Габраўскай, Паўлава, Сасновай, Маўчанскага, Фаціна, Цярохіна, Залатавустаўскага, праспектах Шмідта, Пушкінскім, Дзімітрава, Віцебскім, завулках Восеньскі, Паўднёвы, на вуліцах Гомельская шаша і Слаўгарадская шаша гарачай вады не будзе з 12 па 24 ліпеня.

З 6 па 18 жніўня будзе адсутнічаць гарачая вада ў мікрараёне Саломінка, на вуліцах Крупскай – да вул. Кірава – 30 гадоў Перамогі, Жамчужнай, Каштанавай, Турава, Крывуліна, Кулібіна – паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае.

У Дрыбіне гарачую ваду даюць толькі раніцай і вечарам, бо круглыя суткі – нявыгадна

А калі жыхарам нешта не падабаецца, намеснік старшыні райвыканкама параіў ім ставіць награвальныя катлы.

Гарачая вада ў раённым цэнтры падаёцца ў шматкватэрныя жылыя дамы толькі раніцай, з 6:00 да 9:00 (у нядзелю да 11:00) і вечарам з 17:00 да 23:00.

– Чаму мы не можам карыстацца гарачай вадой круглыя суткі, бо гэта стварае нязручнасці, і асабліва тым, у каго маленькія дзеці, хворыя пажылыя людзі? – з такім пытаннем звярнуліся жыхары Дрыбіна ў рэдакцыю мясцовай раённай газеты “Савецкая вёска”.

Сітуацыю пракаментаваў начальнік кацельна-цеплавой і газавай гаспадаркі КПК “Жылкамгас” Аляксандр Кускаў:

– Графік падачы гарачай вады зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам. Перавесці на кругласутачны рэжым падачу гарачай вады кацельня пакуль не мае тэхнічнай магчымасці.

Намеснік старшыні Дрыбінскага райвыканкама Уладзімір Лясяк песімістычна адрэагаваў на запыт чытачоў газеты – кругласутачна падаваць ваду ў шматкватэрныя дамы будзе нявыгадна, бо пацягне вяликия затраты электраэнергии. А калі камусьці карыстацца гарачай вадой па графіку не падабаецца – стаўце сабе награвальныя сістэмы:

– Гарачая вада ў шматкватэрныя дамы райцэнтра падаецца з катлоў, якія працуюць на мясцовых відах паліва, гэта значыць пры спальванні дроў. Па заканадаўстве ў невялікіх населеных пунктах, такіх, напрыклад, як Дрыбін, гарачая вада павінна падавацца толькі пры спальванні мясцовых відаў паліва. – тлумачыць чыноўнік – Усталяваць дадаткова яшчэ адзін кацёл, які б падаваў большую колькасць гарачай вады, на сённяшні дзень няма магчымасці. Для падачы гарачай вады выкарыстоўваюцца магутныя энергазатратныя помпы, а спажыванне вады атрымліваецца невялікае, бо людзі ў асноўнай масе карыстаюцца гарачай вадой раніцай і ўвечары. Калі гарачую ваду падаваць кругласутачна, тое гэта прывядзе да вялікага спажывання электраэнергіі. А гэта эканамічна нявыгадна і затратна. Таму, калі спажыўца не задавальняе дзейсны графік падачы гарачай вады, ён можа ўсталяваць індывідуальны электранагравальнік або газавы награвальнік вады.

Фота ілюстрацыйнае