У Магілёве на Пушкінскім праспекце 26 жніўня прайшоў трэці этап кубка “Джымхана батл”.
“Джымхана” – гэта разнавіднасць аўтаспорта, якая была прыдуманая ў Японіі. “Джымхана” адрозніваецца складанымі трасамі і экстрэмальнымі ўмовамі – цяжкую трасу неабходна праехаць за максімальна кароткі час.
У 2023 годзе ў Беларусі прайшло ўжо два этапы Кубка па “Джымхане” – «ADT Gymkhana Battle», у Мінску і Слуцку.
Спаборніцтва па аўтаспорце выклікала сапраўдны ажыятаж.
Акрамя аўтазаездаў, магілёўцы пабачылі разнастайныя тэматычныя лакацыі, выставу рэтра-аўтамабіляў, спартыўныя і творчыя пляцоўкі.
Фота: БелТА