Магілёўцаў запрашаюць адсвяткаваць Новы год на плошчы Адзінства. З 23:30 31 снежня да 2:00 1 студзеня тут разгорнецца святочнае мерапрыемства — “Начная ДыскаЁлка”.
У праграме – выступленне артыстаў цыганскага шоу “Джалма” і абласной філармоніі, ды-джэя “Мажора”. Таксама запланаваны шматлікія конкурсы, сярод гледачоў будуць разыграныя прызы і сувеніры.
Адзначыць свята можна будзе яшчэ на 12 адкрытых пляцоўках у горадзе.
З 1:00 да 2:00 жыхароў абласнога цэнтра чакаюць каля Магілёўскага мясакамбіната і «Бабулінага гладыша».
З 1:00 да 3:00 – каля кінатэатраў “Космас” і “Ветразь”; каля Дамоў культуры філіяла ААТ «БЕЛАЗ» і «Магатэкса» (вул.Грышына, 87);
А таксама на вуліцах:
- Цярохіна-Залатавустаўскага;
- Крупскай, 137 (каля Палаца гімнастыкі);
- Куляшова, 20;
- Каралёва, 8;
- Прафсаюзнай, 21;
- Бярозаўскай, 12.
Акрамя таго, у першы дзень новага года з 14:00 да 16:00 на плошчы Адзінства пройдзе дзіцячая гульнявая праграма “Калі б я быў Дзед Мароз”, а з 18:00 да 21:00 святочны дзень працягне навагодняя дыска-праграма “Харавод. НонСтоп”.
Фота ілюстрацыйнае