Васіль Сямашка прызнае «складаныя знешнія абставіны, выкліканыя санкцыямі, але настойвае: «Мы ўбачылі вялізны эканамічны патэнцыял як Расіі, так і Беларусі».
Як вынікае з публікацыі інфармацыйнага агенцтва Белта дыпламат натхніўся на такую заяву, агледзеўшы Міжнародную спецыялізаваную выставу «Белагра-2022». Яна праходзіць на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Васіль Сямашка спадзяецца на дамоўленасці падпісаныя Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімерам Пуціным у межах рэалізацыі праграм саюзнай дзяржавы. Паводле яго ў гэтых праграмах у тым ліку «прапісана стварэнне і развіццё агульнай эканамічнай платформы, звязанай з пастаўкамі нафты, нафтапрадуктаў, газу, транспарту і іншых тавараў».
«Таксама мы імкнемся да адзінай сельскагаспадарчай і прамысловай палітыцы», – адзначае дыпламат.
Паводле інфармагенцтва сёлета на выставе «Белагра-2022», якую адкрылі 7 чэрвеня, прадстаўленыя 400 кампаніяў. Акрамя беларусаў, сваю прадукцыю экспануюць кітайцы, казахі, таджыкі. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел 30 рэгіёнаў з Расіі.
Летась заяўлялася, што на «Белагра-2022» удзельнічалі прадстаўнікі з Брытаніі, Нямеччыны, Францыі, Нідэрландаў, Літвы, Польшчы, Швецыі, Эстоніі, Італіі, Даніі, Чэхіі.