Інсайды паказваюць, што беларускую чыгунку могуць рыхтаваць да прыёму ваенных эшэлонаў з РФ. Адначасова чыгуначнікаў прымушаюць падпісваць дакументы аб неразгалошванні інфармацыі.
На некаторых рэсурсах паведамляецца, што ў Беларусі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па праверцы чыгуначнай інфраструктуры.
Так, напрыклад, з прыцягненнем службовых асоб аддзяленняў беларускай чыгункі і камендатур ВОСО (служба ваенных паведамленняў узброеных сілаў РФ) ажыццяўляецца праверка месцаў пагрузкі-выгрузкі на чыгуначных станцыях. Праводзіцца рамонт пагрузачна-выгрузных платформ, а таксама падрыхтоўка аўтамабільных падыходаў да пагрузачна-выгрузных месцаў на станцыях.
Таксама паведамляецца, што ідзе рраспрацоўка графікаў руху воінскіх эшалонаў па беларускай чыгунцы.
Адначасова ў сеціве паяўляюцца фотаздымкі ўнутранай дакументацыі, якая рассылаецца ў структуры беларускай чыгункі. Дакументы патрабуюць у тэрмін да 30 верасня ўзяць з усіх работнікаў, у тым ліку з кіраўнікоў, абавязацельства аб неразгалошванні службовай інфармацыі канфідэнцыйнага характару.
Усе гэтыя дзеянні могуць указваць на падрыхтоўку да прыёму воінскіх эшалонаў з РФ.
Паведамляецца, што для руху эшалонаў могуць выкарыстоўвацца наступныя чыгуначныя памежныя пераходы:
- Краснае (Расія) – Асінаўка (Беларусь).
- Злынка (Расія) – Закопытье (Беларусь).
- Заверажжа (Расія) – Езярышча (Беларусь).
Калі гэта так і будзе, па чыгуначных шляхах Магілёўшчыны зноўку могуць пайсці эшэлоны расійскай арміі, што атакуюць Украіну.