узники

Новыя палітвязні з Магілёва і Бабруйска – за выказванні пра Лукашэнку, чыноўнікаў, суддзяў

Адразу сем чалавек былі прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі новымі беларускімі палітзняволенымі на гэтым тыдні. Чацвёра з іх – з Магілёўскага рэгіёна.

Гэта:

  • Аляксей Васілевіч Семянок з Магілёва. Ён асуджаны на 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за выказванне пра Лукашэнку. Суддзя Вікторыя Палякова.
  • Наталля Белакурская з Магілёва. Яна асуджаная да папраўчай калоніі за выказванне пра Лукашэнку і чыноўнікаў. Суддзя Таццяна Рахмаменка.
  • Мікалай Снытко з Магілёва. Ён асуджаны да папраўчай калоніі за выказванне пра Лукашэнку, чыноўнікаў і суддзю.
  • Аляксандр Горбель з Бабруйска. Асуджаны да папраўчай калоніі за выказванне пра Лукашэнку. Суддзя Вольга Серакова.

У спісе новых палітзняволеных фігуруе таксама Дзяніс Белаголаў. Інфармацыі па ім больш няма, магчыма, што ён сваяк Паўла Белаголава з Магілёва, якому зладзілі цэлы канвеер катаванняў па “справе Зельцара”. Пасля адбыцця пакарання тэрмінам у два з паловай гады, ён быў зноўку асуджаны на турэмны тэрмін на тры гады і чатыры месяцы за выказванне пра Лукашэнку.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц (pixabay.com)