Так рэагуюць у гэтых краінах на вайну Расіі ва Украіне.
«Пытанне камунікацыі на рускай мове стала адчувальным».
Інфармацыя на сайце прэзідэнта Латвіі Эгіла Левітса будзе цяпер падавацца толькі на латышскай і англійскай мовах.
У Медыя-цэнтры Дзяржаўнай канцылярыі прэзідэнта тлумачаць, што пытанне камунікацыі дзяржаўнага кіравання на рускай мове ў сувязі з вайной Расіі ва Украіне стала вельмі адчувальным, таму было прынятае рашэнне прадастаўляць міжнароднай аўдыторыі інфармацыю толькі на англійскай мове.
g2.delphi.lv
Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Delfi, да раніцы 24 жніўня на сайце прэзідэнта рускамоўная версія была даступнай.
У Літве пачаўся інтэнсіўны перагляд і дэмантаж помнікаў савецкага часу. Іх сталі абліваць чырвонай фарбаю.
З пачаткам вайны Расіі ва Украіне ў многіх гарадах Літвы савецкія помнікі сталі абліваць чырвонай фарбай.
nedelia.lt
Апошні такі выпадак здарыўся ў мястэчку Цітувенай Кельмескага раёну. Паліцыя шукае зламыснікаў і пачата дасудовае расследаванне аб знішчэнні і псаванні маёмасці. Памер шкоды ўстанаўліваецца.
cdn.optipic.io
Калі выкрыюць парушальнікаў грамадскага парадку, то паводле Крымінальнага кодэксу, ім пагражае пакаранне ад грамадскіх працаў да пазбаўлення волі на два гады.
Па ўварванні Расіі ва Украіну ў Літве пачаўся інтэнсіўны перагляд і дэмантаж помнікаў савецкага часу, піша інфармацыйнае агенцтва Delfi. Паводле выдання гэта стала магчымым пасля лібералізацыі правілаў абыходжання з такімі помнікамі.
фота: yaplakal.com