Журналістка «Вечернего Бобруйска» праверыла чаго вартыя рублі. Яна з «дзясяткай» наведалася на мясцовы рынак па сезонныя прадукты, садавіну і гародніну. Каб задаволіцца закупамі ёй давялося патраціць яшчэ без малога 16 рублёў.
На дзесяць, як адзначана ў публікацыі «Вечернего Бобруйска», «эксперыментальных» рублёў журналістка набыла:
– пучок кропу на 1 рубель;
– чатыры памідоры на 3.90;
– кабачкоў на 4.90;
Рэшта: 20 капеек.
Патраціўшы «эксперыментальныя» рэсурсы журналістку «панесла». У даважак набытаму яна дакупіла:
– упакоўку клубніц за 7 рублёў
– два бананы за 2.10
– чатыры персікі за 6.80
Агулам: 15.90.
Такое сабе наведванне рынку і выкананне рэдакцыйнага задання. Не адпускайце мужчыны жанчын на закупы адных.
фота: media.bobruisk.ru