“Магілёўскі веснік” за 24 ліпеня

Экскурсія ў лапцях, клопат пра жніво і закрыццё самай старой газеты – “Магілёўскі веснік” за 24 ліпеня

24 ліпеня 1912 года “Магілёўскі веснік” прысвяціў асобную калонку прыбыццю ў горад экскурсіі вучняў з Быхава. 47 дзяцей прыбылі ў горад у нацыянальных касцюмах і ў лапцях. Таксама з выдання можна даведацца, колькі чалавек жыло ў Магілёве ў 1912 годзе, як ішлі справы са жнівом, і наколькі меркантыльнымі выявіліся гарадскія рамізнікі. 

Сярод міжнародных навінаў выдзяляецца паведамленне пра закрыццё самай старажытнай газеты ў свеце – кітайскага “Сталічнага весніка”, што выходзіў у Пекіне з 911 года – адразу пасля таго, як у Кітаю была вынайдзена папера. 

Трэба адзначыць, што “Сталічны веснік” выдаецца ў Кітаі дагэтуль – навіна пра яе канчатковае закрыццё ў 1912 годзе аказалася заўчаснай.