Адна з будаўнічых арганізацый, занятая на вулічным добраўпарадкаванні ў Бабруйску, знайшла арыгінальны спосаб сэканоміць на матэрыялах і вывазе смецця. Пачынаючы з канца жніўня і па сярэдзіну верасня гэтага года, супрацоўнікі прадпрыемства без ніякага дазволу здабывалі пясок на тэрыторыі каля цяплічнага камбіната. Агульны аб’ём незаконна выкарыстаных будаўнічых матэрыялаў склаў каля 200 тон – піша “Камерцыйны веснік”.
Больш за тое – ў атрыманую яміну глыбінёй 6-8 метраў арганізацыя вырашыла зваліць сваё будаўнічае смецце. Такім чынам меркавалася не толькі сэканоміць на яго вывазе, але і схаваць незаконную здабычу пяску. Інспектары службы аховы навакольнага асяроддзя засталі супрацоўнікаў прадпрыемства на месцы і “з палічнымі” – цяпер арганізацыі давядзецца выплаціць кампенсацыю ў 19 000 рублёў.
Калі парушальнікі не пакрыюць дадзеную шкоду, будзе вырашацца пытанне аб накладанні штрафных санкцый па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса:
- за парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адыходамі (частка 3 арт. 16.44);
- за самавольнае карыстанне прыроднымі рэсурсамі (частка 3 арт. 16.36).
Калі ж шкода будзе кампенсавана своечасова і ў поўным аб’ёме, то ўсё абмяжуецца папярэджаннем.
Фота: komkur.info