Гарадская ініцыятыва “Экабабры” ладзіць у Бабруйску бясплатны кірмаш. Ён будзе праходзіць сёння з 18.00 да 20.00 і заўтра 14 верасня з 9.00 да 17.00 у актавым зале індустрыяльна-будаўнічага каледжа па вуліцы Гагарына, 42.
Галоўны прынцып мерапрыемства – экалагічны падыход да спажывання рэчаў.
Можна будзе прынесці, альбо бясплатна забраць:
- мужчынскае, жаночае, падлеткавае, дзіцячае адзенне;
- абутак;
- кнігі;
- школьныя прыналежнасці;
- усё для творчасці і хобі
Усе рэчы павінны быць чыстымі, цэлымі, каб іх было прыемна браць у рукі, папярэджваюць арганізатары.
Фота: bobr.by