Позна вечарам 19 снежня ў аграгарадку Цялушы Бабруйскага раёна вартаўнік школы заўважыў, што загарэлася пластыкавае вакно аднаго з памяшканняў. Яшчэ да пажарных мужчына здолеў загасіць полымя з дапамогай двух вогнетушыцеляў. Прэс-служба МНС адзначае, што найбольш верагодная прычына пажару – навагодняя гірлянда ў кабінеце.
Фота ілюстрацыйнае