У сацсетках жартуюць з новага тратуара з васількамі ў Магілёве – п’яным тут лепш не хадзіць

Густоўны і канцэптуальны тратуар на Першамайскай у Магілёве з выявамі васількоў разляцеўся па СМІ і соцсетках. Пераважна ён прыводзіць у захапленне – “вельмі незвычайны і прыгожы”, “з’явіўся яшчэ адзін повад скатацца ў Магілёў” – пішуць папулярныя СМІ. Аднак, сярод каментатараў апынуліся і такія, хто ўспрыняў плітку-мазаіку з гумарам.

“Некаторыя асацыююць гэта з карцінай Ван Гога “Зорная ноч”, іншыя бачаць тут дно басейна ці фантана, а трэція баяцца хадзіць тут п’янымі” – падсумоўвае ўражанні тэлеграм-канал “Беларусь за МКАДам”.

Фота: mogilev.online