Выбілася з сілаў – ноччу ў лесе пад Асіповічамі ратавалі пенсіянерку

Ратавальнікі адшукалі ў лесе пад Асіповічамі 61-гадовую пенсіянерку. Жанчына збірала чарніцы недалёка ад вёскі Татарка, але самастойна выйсці з лесу ўжо не змагла. Каля 12 гадзіны ночы яна патэлефанавала ў МНС і паведаміла, што знаходзіцца каля чыгункі, бачыць семафоры, але сама выйсці з лесу не можа – выбілася з сілаў. Неўзабаве сувязь з ёй знікла. Ратавальнікі знайшлі жанчыну ў трох з паловай кіламетрах ад вёскі Татарка Асіповіцкага раёна – паведамляе прэс-служба МНС.

выбилась из сил в лесу

Фота: МНС