Лясніцтвы Магілёўскага лясгасу пачалі рэалізацыю бярозавага соку для насельніцтва.
У Магілёве для продажу бярозавага соку працуе традыцыйная кропка на тэрыторыі лясгаса па вуліцы Крупскай, 140. Продаж ажыццяўляецца штодзённа з 12.00 і збірае вялікія чэргі – пераканаліся mogilev.media. Кошт аднаго літру ў сваю тару складае 53 капейкі.
Яшчэ танней сок можна набыць непасрэдна на лесасеках – па 36 капеек за літр. Адрасы лесасек усім жадаючым паведамляюць у бліжэйшых лясніцтвах. Іх поўны спіс і кантактныя дадзеныя можна знайсці тут.
Фота: mogilev.media