Пачынаючы з панядзелка надвор’е на Магілёўшчыне будзе вызначаць малаактыўны франтальны падзел. Будзе пераважна воблачна з праясненнямі, тэмпература паветра на працягу тыдня зменіцца мала – ноччу каля +13°С, пад вечар да +24. І так на працягу ўсяго тыдня, толькі ў сераду чакаецца невялікае пахаладанне – да +21 днём.
У сераду абяцаюць таксама невялікія дажджы, у астатнія дні – толькі воблачнасць. Канец тыдня будзе сонечны. Ноччу і раніцай сіноптыкі прагназуюць слабы туман.
Фота: mogilev.media