Пасля абрэзкі галля з дрэваў, бабруйскія камунальнікі ўжо трэці тыдзень ігнаруюць неабходнасць прыбрацца за сабой – піша партал bobr.by.
У дварах дамоў па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Мінскай, Гарэліка камунальныя службы Бабруйска праводзілі санітарную апрацоўку дрэў і хмызнякоў. Абрэзанае галлё было часткова вывезенае, заяўляюць мясцовыя жыхары, але вялікая частка так і засталася ляжаць у дварах. Прычым кучы вецця застаюцца ў дварах ужо некалькі тыдняў. Маляўнічасці ім таксама дадае смецце, раскіданае нядаўнім штармавым ветрам па бабруйскіх дварах.
Фота: bobr.by